16 лiстапада 2024, Субота, 4:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Звольненыя дырэктары МТЗ і МАЗа

122
Звольненыя дырэктары МТЗ і МАЗа

(абноўлена) Лукашэнка ў пятніцу разгледзеў кадравыя пытанні.

Лукашэнка звольніў Аляксандра Бароўскага з пасады дырэктара МАЗа і Аляксандра Пухавога з пасады дырэктара МТЗ. Кіраўнік таксама даў згоду на прызначэнне новых кіраўнікоў ААТ «Менскі аўтамабільны завод» і дзяржпрадпрыемства «Менскі трактарны завод», паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у прэс-службе беларускага дыктатара.

Так, ён даў згоду на прызначэнне генеральным дырэктарам МАЗа Віктара Асноўскага, генеральным дырэктарам МТЗ - Уладзіміра Валчка.

Лукашэнка таксама даў згоду на прызначэнне Аляксандра Камко генеральным дырэктарам ВА «Гомсельмаш» - дырэктарам дзяржпрадпрыемства «Гомельскі завод сельскагаспадарчага машынабудавання «Гомсельмаш».

Ён пагадзіўся з прызначэннем Сяргея Гунько на пасаду генеральнага дырэктара ВА «Віцязь» - генеральнага дырэктара ААТ «Віцязь».

Лукашэнка таксама даў згоду на прызначэнне Міхаіла Сучкова старшынёй канцэрна «Беллегпрам», паведамілі ў прэс-службе кіраўніка.

Дыктатар пагадзіўся з прызначэннем Святланы Лебедзевай на пасаду рэктара Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта спажыўкааперацыі.

Лукашэнка таксама прызначыў Віталя Дзераха намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю, Ігара Прашко старшынёй Магілёўскага абласнога суда, Аляксандра Агароднікава намеснікам міністра прамысловасці; Яўгена Рагачова першым намеснікам міністра транспарту і камунікацый; Валерыя Стадольніка старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Менскай вобласці; Змітра Баско старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці ; Васіля Герасімава старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці; Віктара Банчука першым намеснікам старшыні Гомельскага аблвыканкама; Віктара Трызну намеснікам старшыні Гомельскага аблвыканкама; Андрэя Дамарацкага намеснікам старшыні Менскага гарвыканкама; Міхаіла Сучкова старшынёй Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці.

Напісаць каментар 122

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках