15 лiстапада 2024, Пятніца, 1:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтуховіч: Цяпер любы інцыдэнт можа стаць іскрай

11
Аўтуховіч: Цяпер любы інцыдэнт можа стаць іскрай

Палітвязень Мікалай Аўтуховіч напісаў ліст Алегу Волчаку.

Алег Волчак, сустаршыня па стварэнні аргкамітэта рэспубліканскага грамадскага аб'яднання ветэранаў баявых дзеянняў у Афганістане «Абаронцы Айчыны», распавёў «Белорусскому Партизану» аб лісце:

«Мікалай заўсёды быў і застаецца байцом па характары і змагаром па духу. Гэтыя якасці мяне заўсёды падкуплялі ў ім. Нават, знаходзячыся ў турме, ён у першую чаргу думае і перажывае аб тых, хто застаўся на волі».

Вось, што ён піша: «Праз прэсу сачу за тваімі прыгодамі. Недалюбліваюць цябе гэтыя хлопцы, дзесьці ты ім перайшоў дарогу. Гэта добра, што ты яшчэ падкаваны юрыдычна, а так бы даўно ўжо «з'елі» і забыліся. Будзь асцярожней, гэтыя хлопцы злапомныя».

Адносна дзейнасці праваабаронцаў Мікалай піша: «...Колькі б не ўпіраліся праваабаронцы, гэта вельмі слабы ўплыў на канчатковы вынік. Я не хачу сказаць, што няма карысці, яна ёсць. Калі ўсюды тыкаюць носам нашу краіну ў праблему палітвязняў, гэта вельмі напружвае і прымушае нервавацца ўладу. Калі б усе маўчалі, то, магчыма, і вязняў стала б нашмат больш. Будзем спадзявацца, што розум возьме верх. Нельга, жывучы ў цэнтры Еўропы, быць ізаляванымі ад усіх працэсаў...

...У мяне складваецца ўражанне, што ў Беларусі робяць усё, каб раззлаваць простых людзей. Чытаю газету і не разумею, навошта так здзекуюцца над людзьмі. Народ і так злы, і злосць гэтая акумулюецца. Зараз любы інцыдэнт можа стаць іскрай. Няўжо гэтага не разумеюць ва ўладзе? Я заўсёды казаў тым, хто сёння парушае Канстытуцыю і правы чалавека, што рана ці позна іх перастануць « крышаваць». «Вялікія дзядзькі» проста памыюць рукі, а адказваць будуць самі выканаўцы. Да гэтага ўсё ідзе. Што ж людзей вымушае губляць розум, не ведаю... »

Аўтуховіч і цяпер выдатна разумее, што другая крымінальная справа была палітычна матываванай і сфабрыкаванай. Вось яго думкі на гэты конт: «...Алег, ты выдатна разумееш, што мяне пасадзілі другі раз тыя, хто баяўся, што я змагу на волі даказаць сваю невінаватасць па першай судзімасці. І ў мяне быў добры шанец. А калі ім стала пра гэта вядома, яны зрабілі ўсё, каб мяне ізаляваць... »

Нагадаем, ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч адбывае 5 гадоў па абвінавачванні ў нібыта незаконных дзеяннях са зброяй. Праваабаронцы ў Беларусі лічаць, што яго пакаралі за спробы выкрыць мясцовых карупцыянераў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках