15 лiстапада 2024, Пятніца, 15:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макей просіць заплюшчыць вочы на палітвязняў

36
Макей просіць заплюшчыць вочы на палітвязняў

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей лічыць, што на дадзеным этапе пытанне нармалізацыі адносін рэспублікі і Еўразвяза залежыць ад пазіцыі ЕЗ.

«Мы перакананыя, што ключ да вырашэння сітуацыі, якая склалася ў нашых адносінах,  знаходзіцца ў Еўразвяза. У адрозненне ад ЕЗ, мы не ўмешваемся ва ўнутраныя справы сваіх суседзяў. Менавіта Еўразвяз нясе адказнасць за страту даверу ў дыялогу. Яму і належыць ліквідаваць прычыненую шкоду», - заявіў Макей у інтэрв'ю расейскай газеце «Красная звезда». Тэкст інтэрв'ю размешчаны на сайце МЗС рэспублікі.

Міністр прызнаў, што адносіны на палітычным узроўні «вельмі далёкія ад рэальных патрэб як Беларусі, так і самога Еўразвяза».

Ён падкрэсліў, што Беларусь са свайго боку гатова адказаць «узаемнасцю, калі Брусель не на словах, а на справе будзе гатовы да раўнапраўных і паважлівых адносін з намі».

Ён нагадаў, што ў 2011 годзе ЕЗ пашырыў санкцыі ў дачыненні да шэрагу беларускіх службовых асоб і кампаній: цяпер у санкцыйны спіс уключаны 243 грамадзяніна і 32 кампаніі рэспублікі.

«Наша гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва з Еўразвязам мае ўзаемавыгадны характар, а зняцце існуючых палітычных бар'ераў надало б яшчэ большы імпульс гэтаму супрацоўніцтву», - лічыць Макей.

Нагадаем, ЕЗ увёў санкцыі супраць 243 грамадзян Беларусі, адказных за парушэнні на «выбарах» і пераслед беларускай апазіцыі, і 32 кампаній, блізкіх да беларускага дыктатара.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках