15 лiстапада 2024, Пятніца, 19:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС назваў абсурдным рашэнне ФРГ

26
МЗС назваў абсурдным рашэнне ФРГ

Міністэрства замежных спраў Беларусі назвала надуманым рашэнне германскіх уладаў аб адклiканнi з Менска ваеннага аташэ ФРГ.

«Германскі бок мае права вызначаць структуру і напрамкі працы сваіх дыпламатычных прадстаўнікоў. Аднак з агучанай фармулёўкі зразумела, што гэта надуманы крок, які супярэчыць агульнаеўрапейскім намаганням па ўмацаванні бяспекі.

Мы лічым, што гэтае рашэнне звязана з абвастрэннем палітычнай барацьбы паміж партыйнымі структурамі ўнутры Германіі. Захапляючыся партыйнымі манеўрамі, нямецкія палітычныя дзеячы губляюць здаровы сэнс і прымаюць абсурдныя рашэнні. У гэтым кантэксце міністра абароны можна толькі пашкадаваць, бо, як вядома, у абсурду межаў няма», - заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі.

Як паведамлялася са спасылкай на агенцтва DPA, штаб ваеннага аташэ пры амбасадзе Германіі ў Беларусі зачынены, дадзенае рашэнне прыняў міністр абароны Германіі Томас дэ Мэзьер.

«Рашэнню па спыненні місіі ваеннага аташэ ў Менску папярэднічалі дыпламатычныя крокі абедзвюх краін. У верасні 2012 года ўрад Германіі канстатаваў адсутнасць паляпшэннія ў Беларусі сітуацыі з палітычным пераследам іншадумцаў і абмежаваў ваеннае супрацоўніцтва. У адказ Менск спыніў кааперацыю з бундэсверам», цытуюць СМІ нямецкае агенцтва DPA .

У амбасадзе ФРГ у Менску гэтую інфармацыю не каментуюць.

Апарат ваеннага аташэ амбасады Германіі ў Менску быў створаны ў 1993 годзе, ён назіраў за працэсамі развіцця і рэфармавання беларускай арміі і яе узаемадзеяннем з узброенымі сіламі іншых дзяржаў і міжнародных структур бяспекі - СНД, НАТА, АБСЕ і ААН. Ён таксама даваў беларускаму міністэрству абароны інфармацыю па ваенных пытаннях, што тычацца Германіі.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках