17 лiстапада 2024, Нядзеля, 5:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Жаліба: Улады прызналі відавочнае

7
Барыс Жаліба: Улады прызналі відавочнае

Урад не мог не прызнаць, што сальда знешняга гандлю абвалілася з-за спынення экспарту «растваральнікаў», лічыць эканаміст.

«Гэта было відавочна. Экспарт растваральнікаў і змазачных масел вёўся ў маштабных аб'ёмах. Мы не плацілі пошлін і ўся валюта ад іх выручкі ішла нам. Улады проста не маглі не прызнаць, што сальда знешняга гандлю абвалілася менавіта з-за спынення экспарту гэтых нафтапрадуктаў», - распавёў сайту charter97.org беларускі эканаміст Барыс Жаліба.

Па словах эксперта, сваю ролю адыграла і скарачэнне паставак расейскай нафты:

«Наш урад сцвярджаў, што экспарт растваральнікаў быў спынены яшчэ ў пачатку жніўня. Акрамя таго, у чацвёртым квартале гэтага года Расея абяцала недапаставіць з запланаванага аб'ёму паставак нафты адну чвэрць. Станоўчае сальда з пачатку года па кастрычнік склала 913,5 млн даляраў - па стане на лістапад яно «растала» да 474 мільёнаў даляраў. І першая прычына таго спыненне «растваральнікавага» экспарту, а другая - недапастаўкі расейскай нафты. Спачатку РФ паабяцала замест 5,3 млн тон 4,7 мільёна, а потым мы вытаргавалі 4,8 мільёна тон нафты. Паколькі нафтапрадукты даюць нам да 40% валютнай выручкі, натуральна гэтая недапастаўка адбілася».

Раней міністр эканомікі Беларусі сцвярджаў, што станоўчае сальда робяць не толькі нафтапрадукты, але і многія іншыя тавары, адзначыў эканаміст.

«Міністр эканомікі Мікалай Снапкоў заяўляў, што станоўчае сальда - гэта заслуга не толькі нафтапрадуктаў, але і шэрагу іншых экспартных пазіцый - малака, мясных прадуктаў, трактароў і т. д. Але атрымалася, што надвор'е ў экспарце рабілі і робяць усё ж нафтапрадукты і калійныя ўгнаенні. А па калійных угнаеннях справы таксама ідуць не вельмі добра. Гэта таксама наносіць адбітак на негатыўную карціну, якую мы бачым».

Нагадаем, сёння міністэрства эканомікі канстатавала «ўзмацненне негатыўных тэндэнцый у знешнім гандлі краіны ў верасні». У аналітычнай справаздачы Мінэканомікі па выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны за 9 месяцаў гаворыцца, што яны выкліканыя спыненнем экспарту растваральнікаў і змазачных масел, скарачэннем экспарту нафтапрадуктаў і хлоркалію.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках