15 лiстапада 2024, Пятніца, 6:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Гайдукоў напісаў, за што яго арыштавалі

11
Андрэй Гайдукоў напісаў, за што яго арыштавалі

Аднак турэмшчыкі адцэнзуравалі ягоны ліст, закасаваўшы азначаную ім прычыну арышту.

Два дні таму дзяўчыне абвінавачанага ў «здрадзе радзіме» Андрэя Гайдукова прыйшоў ліст ад арыштаванага актывіста. У ім ён напісаў сапраўдную прычыну, з якой яго арыштавалі. Аднак у тым месцы, у якім Андрэй Гайдукоў піша пра гэта, тэкст ліста закасаваны і не чытаецца. Пра гэта сайту charter97.org распавёў лідэр «Звязу маладых інтэлектуалаў» Яўген Канстанцінаў.

Са слоў актывіста, Андрэй Гайдукоў мяркуе, што неўзабаве яго вызваляць:

«Як вынікае з ліста, Андрэй пісаў яго да 17 лістапада. Ён прапануе мне схадзіць на нейкую канферэнцыю менавіта 17 лістапада. Самае цікавае ў лісце тое, што Андрэй піша, што яго не павінны затрымаць надоўга. «Тэарэтычна, мяне ўжо можна адпускаць пад падпіску да суда і паводле той жа тэорыі можна трымаць у следчым ізалятары аж да новага года», - цытуе ліст Яўген Канстанцінаў. Гэта значыць, ён не думае, што абвінавачванне такое сур'ёзнае».

Намеснік старшыні «Звязу маладых інтэлектуалаў» турбуецца пра навучанне і просіць знайсці яму новага адваката, адзначыў Яўген Канстанцінаў:

«Ён хвалюецца, каб яго адпусцілі да сесіі. Кажа, што, мабыць, калі ён не паспее выйсці на волю да сесіі, то камусьці выпадзе здаць за яго кантрольныя. Але ён піша, што мусібыць паспее. Таксама Андрэй дае мне некалькі даручэнняў і просіць, каб я далей займаўся рэгістрацыяй «Звязу маладых інтэлектуалаў». Просіць за яго не турбавацца, піша, што ён у бадзёрым стане і гатовы да ўсяго».

Яўген Канстанцінаў спадзяецца, што бліжэйшым часам расшыфруе закасаваны тэкст і зразумее, за што менавіта быў арыштаваны Андрэй Гайдукоў:

«Ёсць яшчэ адзін цікавы момант. У канцы ліста два пункты закасаваныя. Мы здолелі разабраць другі радок «за гэта я і быў затрыманы». Калі мы расшыфруем першы радок, то фактычна будзе вядома, за што Андрэя напраўду затрымалі. Пэўныя словы я ўжо здолеў разабраць, мне здаецца, гэта звязана з рэгістрацыяй нашай арганізацыі».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках