15 лiстапада 2024, Пятніца, 12:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Сапелка: Дзядку ствараюць невыносныя ўмовы

2
Павел Сапелка: Дзядку ствараюць невыносныя ўмовы

Вядомы беларускі адвакат не верыць у тое, што палітвязень з'яўляецца злосным парушальнікам рэжыму.

«Мікалая Дзядка спасцігла доля, досыць характэрная для палітвязняў, якім улада стварае невыносныя ўмовы для адбыцця пакарання. Я моцна сумняваюся ў тым, што Мікалай Дзядок, як і Зміцер Дашкевіч і Яўген Васьковіч парушаў неяк рэжым настолькі, што трымаць іх можна толькі ў турме (па тэрміналогіі «крытка» і «турма» гэта адно і тое ж)», - распавёў сайту charter97.org беларускі адвакат Павел Сапелка.

Па словах юрыста, каб зняволенага перавялі з калоніі ў турму, ён павінен свядома і мэтанакіравана парушаць правілы ўтрымання і не падпарадкоўвацца патрабаванням адміністрацыі:

«Па сваёй практыцы я прыблізна ўяўляю, што павінен зрабіць чалавек і як ён павінен сябе паводзіць у калоніі, для таго каб для далейшага пакарання трапіць у турму. Калонія - гэта такое месца, дзе наўрад ці ў кагосьці ўзнікае жаданне проста так парушаць правілы адбыцця пакарання. Звычайна ў турму трапляюць толькі тыя, хто цалкам свядома і мэтанакіравана вёў сябе такім чынам, каб быць «годным» такога віду зняволення».

Нагадаем, сёння палітвязня Мікалая Дзядка пастанавілі накіраваць для далейшага адбыцця пакарання ў турму крытага тыпу. Прычынай стала тое, што яго прызналі нібыта «злосным парушальнікам рэжыму».

Мікалай Дзядок быў асуджаны па справе анархістаў разам з Ігарам Аліневічам і Аляксандрам Францкевічам. Іх абвінавацілі ў арганізацыі шэсця каля будынка Мінабароны, нападзе на казіно «Шангры Ла» і ізалятар на Акрэсціна, падпале дзвярэй філіяла «Беларусбанка» і нападзе на расейскую амбасаду.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках