16 лiстапада 2024, Субота, 8:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У кандыдатаў забяруць грошы на агітацыю

26
У кандыдатаў забяруць грошы на агітацыю

ЦВК накіраваў Лукашэнке прапановы па ўнясенню змяненняў у выбарчае заканадаўства.

Змены датычацца пашырэння магчымасцей па вылучэнні кандыдатаў у «дэпутаты» і вядзенню перадвыбарчай агітацыі, і выключаюць пры гэтым магчымасць агітацыі за байкот «выбараў» за кошт дзяржаўных сродкаў.

«Мы сфармулявалі свае прапановы і накіравалі іх кіраўніку дзяржавы. Але гэта яшчэ не нормы, не праект закона, гэта ўсяго толькі прапановы», - заявіла агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у сераду старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

Кіраўнік ЦВК паведаміла, што прапановы тычацца «пашырэння магчымасцей для вылучэння кандыдатаў у «дэпутаты», у прыватнасці, прадастаўлення магчымасці вылучаць кандыдатаў у «дэпутаты» рэспубліканскім грамадскім аб'яднанням колькасцю 1 тыс. чалавек». «Натуральна, у гэтых аб'яднанняў з'явіцца права, у асобе іх рэгіянальных арганізацыйных структур, вылучаць кандыдатаў у мясцовыя саветы», - патлумачыла Ярмошына.

Паводле яе слоў, прапануецца адмовіцца ад радыёдэбатаў, пакінуўшы толькі тэледэбаты. «Прапануем таксама адмовіцца ад прадастаўлення сродкаў для вырабу ўлётак кандыдатаў, хай яны гэта робяць за асабістыя сродкі», - сказала кіраўнік ЦВК. «Лепш гэтыя сродкі акумулюем і паставім у абавязак камісіям інфармаваць выбаршчыкаў з дапамогай даведачных матэрыялаў», - дадала яна.

Ярмошына заявіла, што ў накіраваных кіраўніку прапановах «з артыкула, які тычыцца перадвыбарчай агітацыі, наогул выключаецца паняцце байкоту «выбараў». «Гэта значыць, тое, што з'яўляецца байкотам «выбараў», адназначна ўжо не адносіцца да перадвыбарнай агітацыі і не можа адносіцца ніколі», - сказала кіраўнік ЦВК.

Яна патлумачыла, што «байкот, як такой, не забаронены і не забараняецца. Проста гэта нельга будзе рабіць за сродкі дзяржавы». «Калі кандыдат за свае асабістыя сродкі нешта будзе ажыццяўляць, то тут ніякай адказнасці не наступіць», - заявіла Ярмошына.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках