16 лiстапада 2024, Субота, 4:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парламент Грузіі прызнаў 190 чалавек палітвязнямі

19
Парламент Грузіі прызнаў 190 чалавек палітвязнямі

25 чалавек прызнаныя палітычнымі ўцекачамі.

У спіс палітычных зняволеных уключаныя як прадстаўнікі розных палітычных партый, якія былі асуджаныя ў розныя часы, так і асуджаныя ў вядомых справах аб шпіянажы на карысць Расеі і ў справах аб спробах учынення дзяржаўнага перавароту. У спіс уключаныя 18 асуджаных вайскоўцаў у справе аб паўстанні ў траўні 2009 года ў танкавым батальёне на базе «Мухравані». У спіс палітвязняў трапіў і вядомы футбаліст, гулец зборнай Грузіі Гіёргій Дэметрадзэ, паведамляе «Інтэрфакс».

Як заявіла на паседжанні адна з аўтарак законапраекта, старшыня парламенцкага камітэта правоў чалавека Эка Бесэлія, парламент у бліжэйшы час разгледзіць пастанову аб амністыі палітвязняў і, у выпадку яе прыняцця, 190 палітвязняў будуць вызваленыя.

Парламенцкая меншасць не падтрымала пастанову аб палітвязнях і палітуцекачах.

Як заявіў парламентар Давід Дарчыашвілі, гэты спіс не выклікае даверу.

«Людзі, якія ўчынілі злачынствы, раптам сталі палітвязнямі і палітычнымі ўцекачамі. У мяне ёсць інфармацыя з нагоды аднаго з іх. Ён некалькі разоў страляў у чалавека, а сёння ён ужо палітвязень», - сказаў Дарчыашвілі.

Прадстаўніца парламенцкай меншасці Чыёра Тактакішвілі звярнула ўвагу на той факт, што Рада Еўропы, якая рыхтуе штогадовыя даклады пра Грузію, ні разу не зафіксавала наяўнасці ў ёй палітвязняў.

Дэпутат Гіві Таргамадзэ заклікаў калег не надаваць статусу палітвязняў ўдзельнікам вайсковага бунту на базе ў «Мухравані».

«Я знаёмы з гэтай справай. Верхавод гэтага паўстання, палкоўнік Атанадзэ, спрабаваў зладзіць дзяржаўны пераварот яшчэ пры Шэварднадзэ, а ў гутарцы са мной заявіў, што з'яўляецца «чалавекам Расеі» і можа ўрэгуляваць з Масквой усякія пытанні. Гэтых людзей трэба пакінуць у турме, бо яны і вам зладзяць пераварот», - заявіў Таргамадзэ.

У адказ на гэтыя абвінавачванні Э.Бесэлія заявіла, што ўсе палітвязні былі ахвярамі нядаўняга антынароднага рэжыму.

«Ніякага вайсковага бунту ў Муравані не было, была імітацыя, патрэбная рэжыму, каб засланіць антыўрадавыя выступы, што праходзілі ў тыя дні ў Тбілісі», - заявіла Э.Бесэлія.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках