16 лiстапада 2024, Субота, 16:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У 2011 годзе ў Беларусі кошты раслі ў 54,4 раза вышэй, чым у Грузіі

3
У 2011 годзе ў Беларусі кошты раслі ў 54,4 раза вышэй, чым у Грузіі

Па выніках 2011 рост спажывецкіх коштаў у Беларусі аказаўся ад 12 да 54 разоў большым, чым у іншых краінах былога СССР.

Пра гэта паведамляе БелаПАН.

За год кошты павялічыліся ў Беларусі на 108,7%, або ў 2,09 раза. У астатніх краінах гэты паказчык не дасягнуў двухзначнай велічыні. У Таджыкістане кошты падвысіліся на 9,3%, у Малдове - на 7,8%, Казахстане - на 7,4%, Расеі - на 6,1%, Кыргызстане - на 5,7%, Азербайджане - на 5,4% , Туркменістане - на 5,3%, Арменіі - на 4,7%, Украіне - на 4,6%, Латвіі - на 4%, Эстоніі - на 3,7%, Літве - на 3,4%, Грузіі - на 2%. Няма дадзеных па Узбекістане.

Такім чынам, рост коштаў у Беларусі перавысіў рост коштаў у Таджыкістане ў 11,7 разы, Малдове - у 13,9, Казахстане - у 14,7, Расеі - у 17,8, Кыргызстане - у 19,1, Азербайджане - у 20 , 1, Туркменістане - у 20,5, Арменіі - у 23,1, Украіне - у 23,6, Латвіі - у 27,2, Эстоніі - у 29,4, Літве - у 32, Грузіі - у 54,4 разы .

У снежні 2011 года кошты ў Беларусі выраслі на 2,3%. Гэта другі паказчык пасля Арменіі (2,5%). Далей ідуць Кыргызстан (1%), Азербайджан (0,9%), Грузія (0,6%), Расея (0,4%), Казахстан (0,3%), Малдова, Таджыкістан, Украіна (па 0,2 %) і Эстонія (0,1%). У Латвіі кошты не змяніліся, у Літве знізіліся на 0,2%. Няма дадзеных па Туркменістане і Узбекістане.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках