17 лiстапада 2024, Нядзеля, 0:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гледачы забароненага канцэрту «Крамбамбулі» адмовіліся ад грошаў за квіткі (Відэа)

18

11 лютага, у дзень адмененага канцэрту гурта «Крамбамбуля» ў клубе Re: public, арганізатары мерапрыемства вярнулі прыхільнікам гурта грошы за квіткі.

А сам Лявон Вольскі зладзіў аўтограф-сесію наўпрост на капоце машыны.

Квіткі на канцэрт здалі каля ста чалавек. Некаторыя з іх адмовіліся ад грошай. «Па-мойму, гэта нармальна рабіць падобныя рэчы ў якасці некаторай падтрымкі», - лічыць адзін з тых меламанаў, якія адмовіліся ад кампенсацыі сродкаў за квіткі.

Як паведамляе БелаПАН, лідэр «Крамбамбулі» Лявон Вольскі ахвотна размаўляў са сваімі прыхільнікамі, раздаваў аўтографы і запрашаў усіх жадаючых на канцэрт гурта ў Вільню. «Чаму адменены канцэрт, трэба спытаць у дырэкцыі клуба. Падставы нам не агучаныя. Мы знойдзем магчымасць правесці гэты канцэрт у іншай краіне. Нават дамовіліся аб бясплатных шэнгенскіх візах для людзей. Не хвалюйцеся, усё будзе класна», - заявіў Вольскі ў ходзе сустрэчы з прыхільнікамі.

Аўтограф Лявона Вольскага на афішы адмененага канцэрту палепшыў настрой шматлікім прыхільнікам «Крамбамбулі». «Крыўдна, што не адбыўся канцэрт. Затое афіша ёсць. Будзе што ўспомніць», - сказаў адзін з прыхільнікаў гурта.

Нагадаем, 11 лютага ў клубе Re:public павінная была прайсці прэзентацыя новага альбома «Крамбамбулі» «Драбадзі-драбада», якая, аднак, была адмененая праз месяц пасля таго, як квіткі паступілі ў продаж.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках