27 снежня 2024, Пятніца, 14:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сястра Саннікава выступіць на Парламенцкай асамблеі АБСЕ

4
Сястра Саннікава выступіць на Парламенцкай асамблеі АБСЕ

Сястра кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, Ірына Багданава, выступіць на зімовым паседжанні Парламенцкай асамблеі АБСЕ.

У пачатку паседжання камітэт па правах чалавека ПА АБСЕ заслухае шэраг гасцей з розных краін свету на тэму катаванняў у турмах. Акрамя Ірыны Багданавай, перад камітэтам выступяць Яўгенія Кар, дачка былога прэм'ер-міністра Украіны Юліі Цімашэнка, Манфрэд Новак, былы спецыяльны дакладчык ААН па катаваннях, які выступіць з нагоды амерыканскай ваеннай турмы на востраве Гуантанама, а таксама Біл Браудэр з юрыдычнай фірмы Hermitage Capital Management , які распавядзе пра справу свайго супрацоўніка Сяргея Магніцкага, які загінуў у турме, перадае «Радыё Свабода».

Андрэй Саннікаў быў арыштаваны 19 снежня 2010 года пасля акцыі пратэсту супраць вынікаў выбараў і змешчаны ў следчы ізалятар КДБ. Абвінавачаны ў арганізацыі масавых беспарадкаў.

13 мая 2011 года суддзя Партызанскага суду Менска прысудзіў Саннікава да 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Палітык адбываў пакаранне ў Наваполацкай калоніі № 10, у Бабруйскай калоніі № 2, потым быў этапаваны ў выпраўленчую калонію № 3 у Віцебскім раёне, дзе падвяргаўся катаванням. Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» прызнала Саннікава вязнем сумлення.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках