15 лiстапада 2024, Пятніца, 7:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Коммерсант»: У бойку з-за Лукашэнкі ніхто лезці не будзе

59
«Коммерсант»: У бойку з-за Лукашэнкі ніхто лезці не будзе

Беларусь дарэмна шукае абароны ад ціску Захаду на Усходзе.

Урад Беларусі звярнуўся ў Еўразійскую эканамічную камісію (ЕЭК) з просьбай абараніць краіну ад заходніх санкцый. Менск прапануе Расеі і Казахстану як саюзнікам па адзінай эканамічнай прасторы (АЭП) выпрацаваць механізм рэагавання на санкцыі з боку ЕЗ і ЗША. Эксперты перакананыя, што беларускія ўлады могуць разлічваць толькі на славесную падтрымку Масквы і Астаны, піша «Коммерсант».

C прапановай выпрацаваць кансалідаваную пазіцыю трох краін АЭП у дачыненні да санкцый супраць Менску, якія ўводзяць ЕЗ і ЗША, выступіў віцэ-прэм'ер Беларусі Сяргей Румас. Адпаведны ліст ён ужо накіраваў старшыні калегіі ЕЭК Віктару Хрысценку, то бок прапанаваў абмеркаваць гэтую тэму і выпрацаваць агульны механізм рэагавання ўжо на бліжэйшым паседжанні ЕЭК. Факт адпраўкі ліста ў апараце Савета міністраў Беларусі пацвердзілі агенцтву «Інтэрфакс».

Санкцыі, якія ЗША і ЕЗ уводзілі ў дачыненні да Беларусі на працягу апошніх гадоў, былі больш жорсткімі пасля скандальных прэзідэнцкіх выбараў у снежні 2010 года, якія скончыліся сілавымі акцыямі ў дачыненні да апазіцыі і арыштамі праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі. У студзені 2011 года ЕЗ зацвердзіў спіс са 158 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у Еўропу. Рахункі і маёмасць гэтых асоб у краінах ЕЗ павінныя быць замарожаныя. Потым спіс быў пашыраны - цяпер у ім амаль 250 чалавек. Аналагічны чорны спіс быў прыняты і ў ЗША. Спісы ўзначальваюць Лукашэнкі і ягоныя сыны - Віктар і Зміцер. Акрамя таго, ЕЗ увёў санкцыі супраць кампаній «Белтэхэкспарт», «БТ-Тэлекам» і «Спорт-Пары». У Беларусі шмат хто перакананы, што гэтыя кампаніі належаць Віктару і Дзмітрыю Лукашэнка, а іх намінальны ўладальнік Уладзімір Пяфціеў толькі кіруе актывамі сям'і прэзідэнта. У ЗША дзейнічаюць эканамічныя санкцыі ў дачыненні дзяржаўнага канцэрна «Белнафтахім», а таксама беларускага ТК-банка, які створаны іранскім банкам «Таджарат» (Вашынгтон абвінавачвае гэты банк у фінансаванні ядзернай праграмы Тэгерана).

У ЕЭК «Коммерсанту» ўчора паведамілі, што пакуль не атрымлівалі лістоў беларускага ўрада, а таму магчымая рэакцыя камісіі яшчэ не вызначаная. Ва ўрадах РФ і Казахстана сітуацыю не каментуюць. Эксперты ж перакананыя, што калі саюзнікі па АЭП і акажуць Беларусі падтрымку, то яна будзе выключна вербальнай. «У рэальную бойку з некім на Захадзе з-за Лукашэнкі лідэры Расеі і Казахстана лезці не будуць», - сказаў «Коммерсанту» старэйшы аналітык беларускага Інстытута стратэгічных даследаванняў Дзяніс Мельянцоў. З ім згодная і экс-дэпутатка беларускага парламента, палітолаг Вольга Абрамава. «Няўжо ў адказ на тое, што Лукашэнка не можа атрымаць амерыканскую візу, Расея забароніць уезд на сваю тэрыторыю Бараку Абаме ці нейкаму еўрапейскаму лідэру?» - здзіўляецца яна. Мельянцоў перакананы, што Менск можа разлічваць толькі на спачувальныя заявы з Масквы і Астаны і, магчыма, падтрымку расейскай дэлегацыі ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках