15 лiстапада 2024, Пятніца, 22:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За фотаздымкі сцяга - на допыт у міліцыю

13
За фотаздымкі сцяга - на допыт у міліцыю

Рэдактара «Народных навінаў Віцебску» Сяргея Серабро выклікаюць на допыт у міліцыю.

Прычына выкліку - інфармацыя аб вывешаным 8 лютага бел-чырвона-белым сцягу, а таксама фотаздымкі, якія знаходзяцца на незалежным сайце «Народныя навіны Віцебску», паведамляе прэс-служба БАЖ.

Сяргей Серабро - аўтар інфармацыі, дзе паведамлялася, што сцяг быў вывешаны на знак салідарнасці са зняволеным ў СІЗА сябрам КХП БНФ Сяргеем Каваленкам, і што вывесілі яго браты Сурганы, актывісты «Маладой Беларусі».

Падчас тэлефоннай размовы з начальнікам транспартнай міліцыі Серабро адзначыў, што хоча скарыстацца правам журналіста не выдаваць крыніцы канфідэнцыйнай інфармацыі, пакуль справа аб бел-чырвона-белым сцягу не дайшла да суду. Начальнік міліцыі сказаў, што журналіста ўсё роўна чакаюць для тлумачэнняў.

«Калі я фатаграфаваў сцяг, супрацоўнікі транспартнай міліцыі мяне затрымалі. Спачатку хацелі запатрабаваць, каб я выдаліў здымкі, але не знайшлося падставаў для гэтага. Я паказаў пасведчанне журналіста БелаПАН, і мяне адпусцілі, перапісаўшы асабістыя дадзеныя. Цяпер імі скарысталіся, каб мяне адшукаць і ўзяць тлумачэнні», - распавёў Сяргей Серабро.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках