27 снежня 2024, Пятніца, 12:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алеся Бяляцкага этапавалі ў Бабруйск

6
Алеся Бяляцкага этапавалі ў Бабруйск

Старшыню праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага этапавалі з Жодзінскай турмы ў Бабруйскую калонію № 2.

Пра гэта стала вядома жонцы праваабаронца Наталлі Пінчук. Апошні ліст, які яна атрымала з Жодзіна, быў датаваны 12 лютага.

Цяпер высвятляецца, ці патрапіў праваабаронца ў Бабруйск, ці яшчэ на этапе перасылкі. Наталлі патэлефанаваў адвакат і паведаміў, што мужа ўжо накіравалі ў калонію № 2 ў Бабруйску.

Выпраўленчая калонія № 2 размяшчаецца на ўскраіне Бабруйска. Тут адбывалі пакаранне палітвязні Андрэй Саннікаў, Андрэй Пратасеня, Андрэй Кім. У бабруйскай калоніі сядзяць каля тысячы асуджаных. Асуджаныя на тэрыторыі калоніі вырабляюць драўляную тару, спецвопратку, пагоны, шаўроны, вымпелы, нашыўкі для сілавых структур. Раней вязняў вазілі працаваць на Шынны камбінат. Там для іх быў створаны адмысловы цэх.

Алесь Бяляцкі быў асуджаны на 4 гады і 6 месяцаў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Ён прызнаны вінаватым ва ўхіленні ад падаткаабкладання. Сваёй віны Бяляцкі не прызнаў, назваўшы прысуд палітычным. Грошы на ягоных рахунках у Літве і Польшчы не з'яўляліся ягонай уласнасцю, а накіроўваліся на дапамогу рэпрэсаваным, аплату адвакатаў і іншыя праваабарончыя патрэбы. Касацыйная калегія Менгарсуда 24 студзеня пакінула прысуд Бяляцкаму ў сіле.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках