29 снежня 2024, Нядзеля, 12:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Gazeta Wyborcza: Беларус памірае за сцяг

24

Найбуйная газета Польшчы выйшла з партрэтам Каваленкі на першай паласе.

«Улады пераследуюць яго за вывешванне забароненай гістарычнай сімволікі - бел-чырвона-белага сцяга», - паведамляе газета.

Газета распавядае аб бруднай кампаніі ў лукашэнкаўскіх СМІ, якія называлі 37-гадовага будаўніка з Віцебска «бандытам» і «мутантам, якому трэба сядзець у заапарку», піша «Наша Ніва».

Выданне таксама цытуе словы Каваленкі ў судзе, што пасля 30-дзённай галадоўкі яго 20 дзён кармілі прымусова. Пры гэтым начальнік беларускіх турмаў Сяргей Працэнка раней заяўляў, што ніхто Каваленку прымусова не корміць, маўляў, не тыя часы.

Артыкул пра Каваленку на сайце газеты мае загаловак «Беларус памірае за сцяг».

А на першай паласе выдання «Выборчай» - «Суд за беларускі сцяг».

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках