15 лiстапада 2024, Пятніца, 11:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алена Каваленка: Сумняюся, што Сяргей дажыве да канца суду

22
Алена Каваленка: Сумняюся, што Сяргей дажыве да канца суду

Жонка палітвязня Сяргея Каваленкі кажа, што ён будзе трымаць галадоўку, пакуль не страціць прытомнасць.

Учора ў судзе Першамайскага раёна Віцебска пачалося слуханне крымінальнай справы супраць мясцовага актывіста Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Сяргея Каваленкі, перадае «Белсат».

Па словах жонкі палітвязня, ён застаецца ў вельмі дрэнным стане: «Я думаю, ён знаходзіцца на мяжы жыцця і смерці. Думаю, сухая галадоўка можа яго дабіць. Ці вытрымае ён наогул гэтыя чатыры дні суду, у мяне вельмі вялікія сумневы на гэты конт».

Алена Каваленка кажа, што ейны муж у сваёй барацьбе вырашыў ісці да канца. «Я думаю, яны мэтанакіравана даводзяць Сяргея да смерці. Як мінімум, знішчаюць ягонае здароўе, каб на волі іншых думак, акрамя таго, як выжыць, у яго не было».

Жонка ўпэўненая, што Каваленка не будзе прымаць вады і ежы, пакуль яму не зменяць меру стрымання. «Ён будзе галадаць, пакуль у яго хопіць сіл, пакуль не страціць прытомнасць».

Нагадаем, Каваленку затрымалі ў мінулым годзе 19 снежня і змясцілі ў Віцебскі следчы ізалятар - у межах крымінальнай справы па арт. 415 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі). Актывісту пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі.

Падставай для крымінальнага пераследу сталі чатыры парушэнні, якія Каваленка нібыта здзейсніў, адбываючы пакаранне, прызначаны судом Кастрычніцкага раёна Віцебска. У маі 2010 года суд даў яму 3 гады пазбаўлення волі ўмоўна за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на галоўнай ёлцы Віцебску 7 студзеня. Гэты ўчынак суд кваліфікаваў як «наўмысныя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак і выказваюць відавочную непавагу да грамадства».

У знак пратэсту супраць незаконнага затрымання Сяргей Каваленка 20 снежня абвясціў галадоўку, якую, як кажуць родныя, трымае да гэтага часу, нягледзячы на ​​спробы адміністрацыі калоніі карміць яго прымусова. Сваякі моцна асцерагаюцца за ягонае здароўе.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках