17 лiстапада 2024, Нядзеля, 5:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лекар-ветэрынар: Гэта можа быць толькі чума

122
Лекар-ветэрынар: Гэта можа быць толькі чума

Спецыялісты не вераць, што ў Наваградскім раёне адбываліся ўсяго толькі вучэнні.

Нагадаем, што з'явілася інфармацыя аб тым, што ў вёсцы Нязнанава Наваградскага раёна 16 лютага ў жыхароў сабралі ўсіх свіней і спалілі. У сувязі з гэтым СМІ паведамілі, што магчыма ўлады хаваюць выбух афрыканскай чумы ў раёне. Да таго ж незалежным журналістам забаранілі прысутнічаць у вёсцы - іх выправадзіла міліцыя.

Чытач сайта charter97.org, па спецыяльнасці лекар-ветэрынар, усумніўся ў афіцыйнай версіі таго, што адбываецца.

«Мяне хвалюе інфармацыя пра нібыта вучэнні па ліквідацыі афрыканскай чумы свіней, а справа вось у чым: я па адукацыі лекар ветэрынарнай медыцыны, і за 10 гадоў навучання (тэхнікум + акадэмія), ні пра што падобнае не чуў. Так, ёсць вучэнні, дзе выстаўляецца карантын вакол населеных пунктаў і малочна-таварных ферм, праводзяцца семінары і праверкі на прадмет гатовасці персаналу да ліквідацыі наступстваў эпізаотый, але праводзіць масавы забой жывёлы?!

Я паспрабаваў высветліць «адкуль дроўцы». Многія калегі адмаўляліся гаварыць па тэлефоне, многія давалі крышачку інфармацыі, але сёе-тое «накапаць» атрымалася.

У адной з вёсак Наваградскага раёна было здзейсненае адабранне свіней у насельніцтва (24 дома), і ў той жа дзень яны былі знішчаныя метадам спальвання. Тая ж доля спасцігла і іншыя фермы. Ва ўсіх хоць крыху дасведчаных ўзятая падпіска аб невыдаванні. Месцы каранціну лакалізаваныя і ўзятыя пад санітарны кантроль, праводзяцца супрацьэпізаотычныя мерапрыемствы. Насельніцтву была выплачаная кампенсацыя па 15 тысяч за кг., але пры адабранні жывёлаў не ўзважвалі і такое пакрыццё вельмі ўмоўна. Вось уласна і ўсё, што амтрымалася даведацца.

Хацелася б адзначыць, што ўсё вышэйпералічанае было б мэтазгодным пры з'яўленні афрыканскай чумы, бо менавіта так і трэба паводзіцца пры дыягнаставанні гэтай хваробы. Гэтая хвароба, абсалютна бяспечная для чалавека, выклікае 100% падёж свіней, як хатніх, так і дзікіх. Таму лячыць яе забаронена (спіс А), і адзіная мера - татальнае знішчэнне, шляхам спальвання плюс каранцін на 6 месяцаў са дня апошняга падзяжу. Таму калі факт заражэння ўскрыецца, то гэта будзе бомба!

Веткантроль на ўсіх сумежных тэрыторыях, забарона на ўвоз сельгаспрадукцыі і яшчэ шматлікае іншае. Але ж шыла ў мяшку не схаваеш, я думаю тыя, каму трэба, ужо ўсё ведаюць. А нашая ўлада хай і далей гоніць «туфту» пра вучэнні, тым самым дыскрэдытуючы сябе», - паведаміў лекар.

Напісаць каментар 122

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках