16 лiстапада 2024, Субота, 5:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўскія беларусы судзяцца з Мінюстам за Бяляцкага

7
Літоўскія беларусы судзяцца з Мінюстам за Бяляцкага

Адна з віленскіх беларускіх грамадскіх арганізацый судзіцца з Міністэрствам юстыцыі Літвы аб перадачы дадзеных аб рахунках беларускіх праваабаронцаў рэпрэсіўным органам Беларусі.

У сераду адбыўся разгляд справы ў Віленскім акруговым адміністрацыйным судзе. Скарга была пададзеная ў мінулым годзе, пасля затрымання беларускага праваабаронца Алеся Бяляцкага. Аб'яднанне беларускай моладзі Віленшчыны звярнулася ў Міністэрства юстыцыі Літвы з просьбай адклікаць звесткі аб банкаўскіх рахунках беларускіх праваабаронцаў і грамадскіх дзеячоў, якія Літва перадала ў Беларусь, паведамляе «Радыё Свабода».

Ліст літоўскага міністэрства юстыцыі, накіраваны ў Беларусь 24 жніўня 2011 года, з просьбай «лічыць перададзеныя звесткі аб рахунках А.Бяляцкага і В. Стэфановіча ў банках Літвы несапраўднымі», арганізацыя называе недастатковым крокам, паколькі гэта не перашкодзіла беларускім уладам асудзіць А.Бяляцкага на падставе дадзеных, атрыманых з Літвы.

На пытанне пазоўніка ў ходзе судовага разбору пра тое, ці быў афіцыйны штамп на арыгінале гэтага ліста і на якой мове быў арыгінал, прадстаўнік Мінюста Літвы Аляксандрас Іванавас адказваў аднолькава: «Не магу сказаць».

Такім жа быў адказ на пытанне пазоўніка аб тым, што было зроблена пасля публічнага абяцання міністра юстыцыі Літвы «зрабіць усё магчымае, каб вызваліць Алеся Бяляцкага». Без адказу засталося і пытанне пазоўніка адносна таго, хто мог перадаваць інфармацыю аб апазіцыянерах і праваабаронцах рэпрэсіўным органам, бо стала вядома, што першасная інфармацыя аб рахунках беларускіх дзеячаў у Літве паступала з Мінюста ад асобы з ініцыяламі «А.Б» яшчэ год таму.

«Гэта тычыцца не проста нашай арганізацыі, гэта пытанне маральнай адказнасці літоўскай дзяржавы, якая не зрабіла таго, што магла б зрабіць для вызвалення беларускіх палітвязняў. Замест паперы, пра якую было загадзя вядома, што яна не мае юрыдычнай сілы, павінў было быць дасланы афіцыйны зварот, які б меў афіцыйную сілу, у Вярхоўны суд Беларусі альбо Мінюст РБ. І які б зрабіў па-сапраўднаму немагчымым выкарыстоўваць у судзе нават фармальна тыя звесткі аб рахунках, па якіх Аляся Бяляцкага асудзілі. Мінюст Літвы павінен адказаць за тую маральную і матэрыяльную шкоду, якая гэтым была здзейсненая супраць беларускіх дзеячоў, а суд няхай ацэніць гэтую шкоду і вызначыць адказнасць чыноўнікаў Мінюста», - заявіў кіраўнік Аб'яднання беларускага моладзі Віленшчыны Валер Савенка пасля судовага разбору.

Рашэнне суда будзе абвешчанае 5 сакавіка.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках