27 снежня 2024, Пятніца, 10:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кашмары Лукашэнкі

325
Кашмары Лукашэнкі

З нагоды 23 лютага дыктатар узгадаў усё: санкцыі, смерць Кадафі, «падкопы» Захаду.

«Усё больш маштабным, удасканаленым і настойлівым становіцца палітычны, эканамічны і інфармацыйны ціск на Беларусь. Уводзяцца эканамічныя санкцыі ў дачыненні да нашых прадпрыемстваў, візавыя абмежаванні для грамадзянаў», - заявіў А.Лукашэнка, выступаючы ў чацвер на прыёме кіруючага складу Узброеных сіл і праваахоўных органаў з нагоды Дня абаронцаў Айчыны.

Як адзначыў беларускі дыктатар, «толькі сляпы не бачыць бесперспектыўнасць замахаў на наш суверэнітэт». А.Лукашэнка падкрэсліў, што «аналіз апошніх падзей у краіне пацвярджае трываласць беларускай сацыяльна-палітычнай і эканамічнай мадэлі развіцця». «А ўся сістэма ваеннай арганізацыі краіны забяспечвае народу мірную працу і стабільнасць», - адзначыў А.Лукашэнка.

Па ягоных словах, «у нашыя дні абарона Айчыны ўжо перастала быць прэрагатывай адных толькі ваенных». Дыктатар падкрэсліў, што «цяпер гэта - справа ўсіх і кожнага: афіцэра, навукоўца, бізнесмэна, праграміста, аграрыя, іншых працаўнікоў».

Лукашэнка таксама заявіў, што Захад рыхтуецца рэалізаваць у Сірыі і Іране сцэнар гвалтоўнай змены ўлады, як гэта адбылося ў Лівіі.

«Пры дапамозе розных палітычных і інфармацыйных тэхналогій праведзеная гвалтоўная змена дзяржаўнай улады ў шэрагу краін Паўночнай Афрыкі. Адкрытае ваеннае ўмяшанне НАТА ва ўнутраныя справы суверэннай Лівіі прывяло да знішчэння дзяржавы з дынамічным развіццём. Гэты ж сцэнар Захад гатовы рэалізаваць у Сірыі, Іране і іншых краінах», - адзначыў А.Лукашэнка.

Напісаць каментар 325

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках