17 лiстапада 2024, Нядзеля, 8:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя не ўпадабала заклік «Хопіць піць»

21
Міліцыя не ўпадабала заклік «Хопіць піць»

Пратрымаўшы ў пастарунку каля дзвюх з паловай гадзін, апазіцыянераў адпусцілі з Цэнтральнага РАУС Гомеля.

Між тым, у актывістаў кааліцыі «Наша альтэрнатыва» Канстанціна Жукоўскага, Андрэя Папова і Зміцера Карашкоў забралі антыалкагольныя ўлёткі, каля 430 асобнікаў, каб праверыць на адпаведнасць закону. Інфармацыйныя матэрыялы пройдуць экспертызу, якая вызначыць, ці ў адпаведнасці з заканадаўствам яны былі надрукаваныя, і ці не змяшчаюць экстрэмізму або чагосьці супрацьзаконнага, піша ПЦ «Вясна».

Актывісты былі затрыманыя міліцыяй у 12.30 каля ўнівермага «Гомель» пры правядзенні антыалкагольнай акцыі. Маладыя людзі распаўсюджвалі сярод мінакоў улёткі з заклікам «Хопіць піць - час сям'ю карміць і краіну абараняць» і віншаваннямі з Днём абаронца Айчыны. Раптам да арганізатараў акцыі падышлі спецназаўцы і прапанавалі прайсці з імі. Актывістаў даставілі ў Цэнтральнае РАУС, дзе забралі ўлёткі і апыталі.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках