16 лiстапада 2024, Субота, 20:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Рок-салідарнасць» спрабуе даведацца аб «чорных спісах»

5
«Рок-салідарнасць» спрабуе даведацца аб «чорных спісах»

Актывісты кампаніі «Рок-салідарнасць» разаслалі запыты ў розныя інстанцыі: ад «палаты прадстаўнікоў» да ўпраўлення ўнутраных спраў Менгарвыканкама.

«Паспрабавалі ахапіць усіх, хто нейкім чынам можа мець стаўленне да забароны гуртоў і «чорных спісаў», - кажа Аляксей, каардынатар кампаніі. - Але ўсе запыты перанакіроўваліся ў Міністэрства культуры, з якога прыходзілі адпіскі, што забарона канцэртаў не знаходзіцца ў іх кампетэнцыі. Яшчэ чакаем на адказ з Менгарвыканкама».

У адказе з Мінкульта, за подпісам намесніка міністра Стружэцкага Т.І. агучваецца раней пазначаная пазіцыя Міністэрства культуры - пра спісы забароненых музыкаў нам нічога не вядома, усе пытанні вырашайце ў судовым парадку.

Мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы могуць забараніць культурныя мерапрыемствы калі іх правядзенне звязанае з заклікамі да гвалтоўнага звяржэння або змены канстытуцыйнага дзяржаўнага ладу, прапагандай вайны, гвалту, жорсткасці, расавай, нацыянальнай, рэлігійнай варожасці, парнаграфіі.

Таксама паведамляецца, што з мэтай рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі, накіраванай на прадухіленне прапаганды парнаграфіі, гвалту і жорсткасці, абарону грамадскай маралі, фарміраванне здаровага ладу жыцця людзей пры Міністэрстве культуры створаная Рэспубліканская экспертная камісія па прадухіленні прапаганды парнаграфіі, гвалту, жорсткасці.

У сувязі з тым, што адказ не ўтрымлівае канкрэтных адказаў на сітуацыю з забаронамі канцэртаў беларускіх гуртоў актывісты кампаніі «Рок-салідарнасць» плануюць накіроўваць дадатковыя звароты.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках