26 снежня 2024, Чацвер, 21:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Бяляцкі «затрымаўся» на Валадарцы

3
Алесь Бяляцкі «затрымаўся» на Валадарцы

Асуджаны кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі ужо тыдзень знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага ў Менску.

Ці тое фарміруюць групу для працягу этапа па месцы прызначэння, ці тое іншымі прычынамі выкліканае такое доўгае знаходжанне - каля тыдня - у СІЗА МУС.

23 лютага на офісе «Вясны» атрымалі ліст Алеся Бяляцкага. «Здароўе нармальнае, бадзёры, жартуе. Узгадаў пра хуткае 8 сакавіка», - падзяліўся з «Беларускім партызанам» уражаннямі ад ліста праваабаронца Сяргей Сыс.

Зняволенага старшыню Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага этапавалі з Жодзінскай турмы № 8 у Бабруйскую выпраўленчую калонію № 2 яшчэ 17 лютага. На двары - 25 лютага, але Алесь Бяляцкі па-ранейшаму знаходзіцца на Валадарцы.

Сяргей Сыс дапускае, што такое доўгае знаходжанне на Валадарцы можа тлумачыцца фарміраваннем групы для далейшага этапавання.

Між тым, праваабаронца Тацяна Равяка адзначае, што перад этапам Алесю Бяляцкаму прысніўся прадказальны сон.

«Перад этапам Бяляцкаму прысніўся прарочы сон. Учора атрымала ад яго ліст - яшчэ жодзінскі, ад 16 лютага. Піша: «Сёння ноччу прысніўся сон: цябе, Ірку Тоўсцік, Валіка і сябе. Як быццам мы сядзім у нейкай зямлянцы і размаўляем аб нашых справах. Лета... А потым я вылез з гэтай зямлянкі і ўзляцеў, лётаў над высокімі хвоямі. Потым апусціўся і сказаў: «Вось бачыце, які я ўнікальны, магу тое, чаго ніхто не можа - лётаць»! І што ты думаеш: з раніцы прыйшлі і сказалі - збірайся, паляціш на этап». Прачытала і падумала: а можа прароцтва збылося не толькі адносна «пералёту» на этап, але і «вылеціць» Алесь са сваёй зямлянкі бліжэйшым летам. Хочацца верыць у гэта», - падзялілася цытатамі з ліста Тацяна Равяка.

Алесь Бяляцкі быў асуджаны на 4 гады і 6 месяцаў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Ён прызнаны вінаватым ва ўхіленні ад падаткаабкладання. Сваёй віны Бяляцкі не прызнаў, назваўшы прысуд палітычным. Грошы на ягоным рахунках у Літве і Польшчы не з'яўляліся ягонай ўласнасцю, а накіроўваліся на дапамогу рэпрэсаваным, аплату адвакатаў і іншыя праваабарончыя патрэбы. Касацыйная калегія Мінгарсуда 24-га студзеня пакінула прысуд Бяляцкаму ў сіле. Праваабаронца быў пераведзены з Валадаркі ў Жодзінскую турму № 8 1 снежня 2011 года.

Выпраўленчая калонія № 2 размяшчаецца на ўскраіне Бабруйска. Тут адбывалі пакаранне палітвязні Андрэй Пратасеня і Андрэй Кім. У бабруйскай калоніі сядзіць каля тысячы асуджаных. Асуджаныя на тэрыторыі калоніі вырабляюць драўляную тару, спецвопратку, пагоны, шаўроны, вымпелы, нашыўкі для сілавых структур. Раней вязняў вазілі працаваць на Шынны камбінат. Там для іх быў створаны адмысловы цэх. Цяпер на шынны зэкаў не возяць.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках