15 лiстапада 2024, Пятніца, 17:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі хаваецца яшчэ адзін забойца - брат Бакіева

113
У Беларусі хаваецца яшчэ адзін забойца - брат Бакіева

Кыргызстан просіць Беларусь выдаць Курманбека Бакіева і ягонага брата, які кіраваў расстрэлам дэманстрантаў у красавіку 2010 года.

Пра гэта сказаў прэзідэнт Кыргызстана Алмазбек Атамбаеў ў эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы», паведамляе РІА Новости.

Нагадаем, у красавіку 2010 года ў рэспубліцы адбыўся дзяржаўны пераварот. У ходзе штурму будынка ўрада ў Бішкеку і наступных беспарадкаў у горадзе загінулі каля 90 чалавек і 1,5 тысячы атрымалі раненні. Потым Бакіеў, які ўзначальваў Службу дзяржаўнай аховы краіны, ягоны брат Жаныш (Джаныбек), старэйшы сын Марат беглі з Кыргызстана. Яны былі завочна абвінавачаныя ў масавым забойстве, спалучаным з перавышэннем службовых паўнамоцтваў, і абвешчаныя ў міжнародны вышук.

«Мы просім выдаць не толькі былога прэзідэнта, там ёсць яшчэ страшны чалавек - брат прэзідэнта, які кіраваў расстрэлам дэманстрантаў, прычым была дадзеная каманда страляць толькі ў галаву і ў грудзі», - сказаў Атамбаеў.

Прэзідэнт Кыргызстана не стаў падрабязна каментаваць інфармацыю аб тым, што Бакіеў атрымаў беларускае грамадзянства, адзначыўшы толькі, што «гэта права Лукашэнкі, каму выдаваць пашпарт».

Ён таксама дадаў, што Кыргызстан просіць і іншыя замежныя дзяржавы, у якіх хаваюцца сваякі былога прэзідэнта, якія маюць дачыненне да падзеяў 2010 года, выдаць краіне ўсіх, хто замяшаны ў такіх крывавых справах. Атамбаеў адзначыў, што адзін з гэтых людзей хаваецца ў Лондане.

«Па гэтых непрыемных пытаннях, па пытанні аб выдачы злачынцаў мы вядзем гэтыя перамовы з усімі краінамі свету, у тым ліку і з Расеяй, калі мы нейкую інфармацыю маем, мы просім выдаць гэтых людзей нам», - сказаў прэзідэнт Кыргызстана.

Пасля ўцёкаў з Кыргызстана Бакіеў пражываў у Беларусі ў адной з урадавых рэзідэнцый. У пачатку лютага 2012 года СМІ паведамілі, што Бакіеў яшчэ ў 2010 годзе атрымаў беларускае грамадзянства. Варта адзначыць, што МУС Беларусі гэтую інфармацыю не пацвердзіла і не абвергла.

Напісаць каментар 113

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках