15 лiстапада 2024, Пятніца, 22:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карэспандэнтку «Радыё Рацыя» выклікаюць у пракуратуру

2
Карэспандэнтку «Радыё Рацыя» выклікаюць у пракуратуру

27 лютага ў 10.30 ў Гарадзенскую пракуратуру зноў выклікаюць карэспандэнтку «Радыё Рацыя» Гражыну Шалкевіч.

30 студзеня яна ўжо была ў КДБ, дзе яе распытвалі пра леташнія акцыі «Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі», а таксама аб працы Гражыны на замежнае СМІ без акрэдытацыі ў Беларусі, перадае «Радыё Рацыя».

Падобная ж размова, а таксама папярэджанне, чакае журналістку ў пракуратуры:

- Позву прынёс паштальён. Выклікае той самы Павядайка, да якога ўжо хадзілі мы, і журналісты, якія супрацоўнічаюць з «Белсатам», а таксама Віктар Парфёненка. Я лічу, што гэта зноў будзе звязана з папярэджаннем аб працы без акрэдытацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Гражына Шалкевіч праводзіць паралелі з папярэднімі выклікамі на размову ў пракуратуру сябраў Беларускай асацыяцыі журналістаў, у тым ліку і Віктара Парфёненкі:

- Усе мы ўваходзім у Беларускую асацыяцыю журналістаў, наколькі вядома ў апошні час узмацніўся ціск на гэтую незалежную арганізацыю. Зыходзячы з таго, што я ўжо чацвёрты сябра БАЖ, якога выклікаюць у пракуратуру, то гэта можна звязаць з ціскам на арганізацыю і яе сябраў.

21 лютага намеснік начальніка пракуратуры Гродзенскай вобласці Павядайка выклікаў на размову Віктара Парфёненку і ўручыў яму папярэджанне, аб незаконнасці працы ў Беларусі на «Радыё Рацыя». Віктар Парфёненка раней ужо неаднаразова падаваў заяву на акрэдытацыю ў Міністэрства замежных спраў Беларусі, але кожны раз атрымліваў адмову. Цяпер журналіст мае намер дайсці ў гэтай справе да суда.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках