16 лiстапада 2024, Субота, 22:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новая малочная вайна з Расеяй

64
Новая малочная вайна з Расеяй

Расея пагражае спыніць пастаўкі беларускага малака.

Расейскія малочнікі не могуць ці не хочуць канкурыраваць з ім па кошце, паведамляе Росбалт.

Калі Расея не можа дамагчыся ад Беларусі ці іншых краін саступлівасці ў пытаннях распродажу ключавых дзяржаўных актываў, яна звяртаецца да упадабаных метадаў - «гандлёвай» вайны. Часта гэта спрацоўвае: эканомікі былых савецкіх рэспублік, як правіла, цалкам завязаныя на Расеі. Яна ж паглынае ільвіную долю экспарту гэтых дзяржаў.

На гэты раз Расея вырашыла спыніць на некаторы час пастаўкі беларускага малака, бо ўгледзела ў коштавай палітыцы беларускіх пастаўшчыкоў дэмпінг. Такое насамрэч магло быць: з-за трохразовай дэвальвацыі беларускага рубля сабекошт вытворчасці малочных прадуктаў у Беларусі ўпаў як мінімум у два разы, адзначаюць эксперты. Зараз беларускія прадукты ў параўнанні з расейскімі сапраўды каштуюць значна менш. А па якасці, гэта ведае кожны масквіч, яны іх перасягаюць.

Канцэрн «Саюзмалако» ўбачыў у гэтай сітуацыі спробу беларусаў дэстабілізаваць сітуацыю на малочным рынку Расеі. Чыноўнікі прапанавалі падкарэктаваць беларускі экспарт малочкі ў Расею на 2012 год і прыбраць з яго сухое цэльнае малако і сухую малочную сыроватку.

У адкрытым лісце «Саюзмалака», які яно накіравала беларускаму і расейскаму міністрам сельскай хозяства, гаворыцца, што кошт сырога таварнага малака ў Расеі склаў 15-16 рублёў за кг, у той час як у Беларусі не перавышае 11 рублёў за кг.

«Гэта з'яўляецца асновай беспрэцэдэнтнай канкурэнтнай перавагі беларускіх малочных прадуктаў перад аналагічнымі расейскімі ва ўмовах агульнага рынку Мытнага саюза» - перакананыя прадстаўнікі «Саюзмалака».

Пры гэтым рэкамендуемыя Мінсельгасхарчам Беларусі кошты для расейскага рынку ў «Саюзмалако» называюць «згубнымі для айчынных вытворцаў і перапрацоўшчыкаў малака».

Беларусь ужо шмат гадоў спрабуе знайсці альтэрнатыву расейскаму рынку для сваёй прадукцыі, але яе спецыфіка такая, што гэтыя спробы асуджаныя на правал. Занадта хутка псуецца смятана і малако, каб яго было выгадна дастаўляць недарагім транспартам у далёкія дзяржавы.

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках