28 снежня 2024, Субота, 4:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шушкевіч: Толькі санкцыі дапамогуць вызваліць палітвязняў

14
Шушкевіч: Толькі санкцыі дапамогуць вызваліць палітвязняў

Каментуючы дыпламатычны крызіс з ЕЗ, першы кіраўнік Беларусі Станіслаў Шушкевіч заявіў, што толькі санкцыі дадуць вынік.

- Бо іншага кроку няма супраць ашалелага маразму, цемрашальства. Няма іншага кроку, як быць салідарнымі з народам Беларусі - з народам-пакутнікам і палітвязнямі.

Я думаю, што з-за гэтага скандалу ўзнікнуць у беларускай дзяржавы дадатковыя складанасці. І Лукашэнка вымушаны будзе пайсці на вызваленне палітвязняў. Яны ўсё ж выразную мэту паставілі.

- А калі параўноўваць цяперашнюю сітуацыю з ад'ездам амбасадараў з той, якая была падчас скандалу з рэзідэнцыяй у «Драздах»?

- Я думаю, што тое было дробяззю ў параўнанні з гэтым.

Таксама Шушкевіч у інтэрв'ю «Радыё Свабода» адзначыў:

«Уменне ствараць ворагаў унутраных і замежных ў Лукашэнкі вельмі добра развітае. І зараз, каб адцягнуць увагу людзей ад унутраных праблем, ад рэальнага зніжэння заробкаў і пенсій, вінаватыя будуць добра акрэсленыя. Гэта ўся Еўропа - вораг, мне прадбачыцца агалцелая ўнутраная антыеўрапейская прапаганда. І ў Расеі прыкладна тое ж самае адбываецца. Ствараць вялікую імперыю - гэта галоўны тэзіс Пуціна. Так што гэта сінхронна адбываецца».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках