27 снежня 2024, Пятніца, 11:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Беларусі не выпусцяць Шушкевіча і 107 апазіцыянераў?

150
З Беларусі не выпусцяць Шушкевіча і 107 апазіцыянераў?

Улады разглядаюць магчымасць абмежавання выезду з краіны для асоб, якія прама заклікалі да ўвядзення санкцый супраць Беларусі.

Аб гэтым паведаміла TUT.BY крыніца, блізкая да кіраўніцтва краіны.

Папярэдне ў спісе значыцца 108 прозвішчаў, у тым ліку былога старшыні Вярхоўнага савета Беларусі Станіслава Шушкевіча, старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандра Ярашука і старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанны Літвіной.

Нагадаем, што ў панядзелак Рада міністраў замежных спраў Еўразвяза прыняла рашэнне аб пашырэнні спісу беларускіх чыноўнікаў, на якіх распаўсюджваюцца санкцыі ЕЗ. Спіс папоўніла 21 прозвішча, сярод якіх начальнік менскай міліцыі Аляксандр Барсукоў і суддзі раённых судоў Менска.

У адказ на гэта была жорсткая рэакцыя беларускага МЗС: рашэнне аб адклiканнi беларускіх амбасадараў з Варшавы і Брусэлю, а таксама рэкамендацыя Польшчы і ЕЗ адклікаць сваіх амбасадараў з Менска. Па выніках экстраных кансультацый у Брусэлі 28 лютага было прынятае рашэнне аб адклiканнi з Менска кіраўнікоў дыппрадстаўніцтваў ўсіх краін ЕЗ.

Напісаць каментар 150

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках