28 снежня 2024, Субота, 5:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яраслаў Качыньскі: Санкцыі павінныя ўзмацняцца

10
Яраслаў Качыньскі: Санкцыі павінныя ўзмацняцца

Былы прэм'ер-міністр Польшчы, а зараз лідэр найбуйной апазіцыйнай фракцыі ў Сейме выступіў за ўвядзенне супраць беларускага рэжыму «яшчэ больш вострых санкцый».

«Можа быць яшчэ горш. У такой сітуацыі я не магу гарантаваць, што рэакцыя з боку Беларусі не будзе яшчэ больш вострай. Беларускі рэжым ставіцца да сваіх грамадзянаў так, як гэта прынята ў дыктатарскіх краінах - як да прыватнай уласнасці. Грамадзянскія правы там не працуюць. А грамадзянскія правы - гэта мяжа, якую ўлада не можа пераступіць ў дачыненні да грамадзянаў. Ну што ж, трэба тады праводзіць цвёрдую палітыку, ісці да таго, каб санкцыі былі яшчэ больш вострымі, больш рашучымі», - сказаў Качыньскі.

Як перадае «Радыё Свабода», Яраслаў Качыньскі пахваліў цяперашні ўрад і Еўрапейскі звяз за апошнія крокі ў справе Беларусі, але раскрытыкаваў папярэднюю тактыку ў дачыненні да Менска, калі «мелі месца загадзя правальныя ініцыятывы, якія толькі дазвалялі Лукашэнку адчуць сябе больш упэўнена».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках