17 лiстапада 2024, Нядзеля, 2:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

900 беларускіх школ закрытыя з-за моцных маразоў

8
900 беларускіх школ закрытыя з-за моцных маразоў

У рэгіёнах Беларусі з-за моцных маразоў прыпыненыя заняткі ў шэрагу школ.

Пра гэта паведаміла interfax.by прэс-сакратар Мінадукацыі Беларусі Юлія Ваніна.

Так, па ейных словах, у Брэсцкай вобласці закрыта 158 школ. У іх лік увайшлі ўсе школы Пінска і Пінскага раёна. У Драгічынскім раёне змогуць застацца дома вучні першых і другіх класаў, у Столінскім адпусцілі на пазачарговыя вакацыі ўсе пачатковыя класы.

У Віцебскай вобласці ва ўсіх школах адмененыя заняткі для пачатковых класаў. У Шумілінскім раёне і ў 4 школах Полацкага раёна з-за неспрыяльнага надвор'я няма ўрокаў і ў старшакласнікаў.

У Гомельскай вобласці прыпынілі працу 212 установаў адукацыі. У 56 з іх адпусцілі дадому 1-4 класы, у 16 ​​пачаліся пазапланавыя вакацыі таксама і для 5-6 класаў. Яшчэ 140 школ цалкам адмянілі ўрокі.

На Гарадзеншчыне закрыліся 44 школы, больш за ўсё ў Астравецкім і Наваградскім раёнах, 17 і 15 адпаведна.

У Магілёўскай вобласці не працуюць 82 школы. У лідэрах па колькасці закрытых з-за марозу установаў адукацыі Горацкі раён - 21 школа, і Мсціслаўскі - 20.

У Менскай вобласці сышлі на вымушаныя вакацыі 328 школ. Пакуль што адпачываюць ўсе вучні пачатковых класаў у Барысаўскім, Капыльскім, Нясвіжскім, Маладзечанскім, Слуцкім і Смалявіцкім раёнах. Такая ж карціна ў гарадскім пасёлку Мачулішчы, Заслаўі, Жодзіне і Лагойску.

Навучанне пакуль працягваюць толькі менскія школьнікі.

Як паведаміла прэс-сакратар Мінадукацыі, у сувязі з моцнымі маразамі рашэнне аб спыненні заняткаў прымаецца мясцовымі органамі ўлады. «Пры неспрыяльных умовах надвор'я (ураган, тэмпература атмасфернага паветра мінус 25 і ніжэй градусаў пры хуткасці ветру больш за 2 метры у секунду) можа быць прынятае рашэнне аб часовым прыпыненні адукацыйнага працэсу ў вучняў, у першую чаргу 1-4 класаў, а таксама іншых, - адзначыла Ю. Ваніна. - Дашкольным ўстановам у моцныя маразы рэкамендавана не праводзіць прагулак на свежым паветры. Заняткі спортам ў школьнікаў у такое ​​халоднае надвор'е таксама праводзяцца толькі ў спартзалах».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках