28 снежня 2024, Субота, 6:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Севярынец: Беларусь ператварылася ў адстойнік для былых дыктатараў

5
Павел Севярынец: Беларусь ператварылася ў адстойнік для былых дыктатараў

Палітвязень Павел Севярынец лічыць, што Беларусь ператвараецца ў ціхую багну, дзе водзяцца чэрці - былыя дыктатары.

«З сённяшнім рэжымам Беларусь ператвараецца ў адстойнік для былых дыктатараў. Лукашэнка абараняе Чавеса, Ахмадзінежада, Кастра, Асада, у выніку чаго атрымліваецца, што ў самым цэнтры Еўропы ствараецца тая самая ціхая багна, у якой чэрці водзяцца. Для народаў Сірыі, Кыргызстана, Венесуэлы, Ірана і Кубы Беларусь цяпер - змрочная чорная дзірка на мапе. Гэта дрэнна. Чаму так адбываецца - пытанне рытарычнае», - сказаў Павел Севярынец прэс-службе БХД.

«Такое балотца для былых тыранаў ніяк не адпавядае вобразу светлай, узнёслай, духоўнай краіны пад сцягам Хрыста», - падкрэсліў Павел Севярынец.

Нагадаем, што ў СМІ з'явілася інфармацыя аб тым, што былы кыргызскі дыктатар Курманбек Бакіеў ужо больш за паўтары гады з'яўляецца грамадзянінам Беларусі і набыў да таго ж за 2 мільёны даляраў дом на ўскраіне Менска.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках