27 снежня 2024, Пятніца, 14:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саннікаў адмовіўся размаўляць з пракурорамі

48
Саннікаў адмовіўся размаўляць з пракурорамі

З кандыдатам у прэзідэнты 8 лютага сустрэўся адвакат.

Як паведаміла БелаПАН жонка палітыка Ірына Халіп, кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў адмовіўся размаўляць з прадстаўнікамі пракуратуры, якія наведалі яго ў калоніі «Віцьба-3».

Па ейных словах, да Саннікава прыязджалі пракурор Віцебскай вобласці Аляксандр Чадзюк і начальнік аддзела Генеральнай пракуратуры па наглядзе за законнасцю выканання крымінальных пакаранняў Юрый Гарошка. «Яны хацелі, каб Саннікаў даў тлумачэнні, але ён адмовіўся з імі размаўляць, - сказала Халіп. - Наколькі я разумею, яны прыязджалі, таму што праводзяць праверку інфармацыі, якая з'явілася ў СМІ пасля маёй прэс-канферэнцыі, пра тое, што на Андрэя здзяйсняўся ціск, а таксама абставіны напісання ім прашэння аб памілаванні. Таксама не выключаю, што праводзіцца праверка па скаргах, якія раней пісалі адвакаты».

Халіп адзначыла, што, па інфармацыі адваката, у Саннікава «пакуль усё без зменаў». «Ён пра сябе амаль нічога не казаў, а адвакатка пытанняў не задавала, бо яны былі праінструктаваныя (аб чым не гаварыць. - БелаПАН.)», - сказала Халіп.

Нагадаем, у канцы студзеня стала вядома, што Андрэй Саннікаў напісаў прашэнне аб памілаванні. Па словах жонкі палітыка, яно было напісанае яшчэ 20 лістапада мінулага года пад уздзеяннем катаванняў. Як сцвярджаюць у МУС, 23 студзеня адміністрацыя калоніі «Віцьба-3», дзе адбывае пакаранне Саннікаў, перадала прашэнне ў аддзел па пытаннях грамадзянства і памілавання Адміністрацыі Лукашэнкі. Дата паседжання камісіі па памілаванні пакуль невядомая.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках