15 лiстапада 2024, Пятніца, 9:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязняў пакідаюць у турмах

64
Палітвязняў пакідаюць у турмах

(абноўлена) Сёння ў Магілёўскай калоніі з палітвязнем Зміцерам Бандарэнкам сустрэўся адвакат.

Разам з юрыстам ў калонію паехала таксама жонка каардынатара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Вольга Бандарэнка.

Як паведаміла Вольга Бандарэнка сайту charter97.org, стала вядома, што калонія не будзе хадайнічаць Аляксандру Лукашэнку аб памілаванні Зміцера Бандарэнкі.

Такое рашэнне прыняла 8 лютага камісія, якая збіралася адмыслова для разгляду прашэнняў аб памілаванні з боку зняволеных.

«Відавочна, што палітвязняў не хочуць вызваляць. Я не верыла што будзе станоўчы варыянт, але хацелася быць няправай. Стала зразумела, што просьбы, якія так патрабавалі ўлады, не граюць ніякай ролі», - сказала Вольга Бандарэнка.

1 лютага Зміцер Бандарэнка напісаў прашэнне аб памілаванні. Пра гэта стала вядома 4 лютага, калі ён патэлефанаваў з калоніі сваёй жонцы Вользе.

Бандарэнка мае сур'ёзныя праблемы са здароўем. З 30 студзеня ў дачыненні да яго, хоць Бандарэнка перанёс цяжкую аперацыю на хрыбетніку, уступілі ў дзеянне яшчэ больш жорсткія ўмовы ўтрымання. Яму забаронена карыстацца кійком, не дазволены артапедычная абутак.

7 красавіка давераную асобу кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, каардынатара «Еўрапейскай Беларусі» Зміцера Бандарэнку прысудзілі да 2 гадоў калоніі агульнага рэжыму. У палітыка пасля арышту дыягнаставалі некалькі грыж дыскаў хрыбетніка і ўшчамленне спіннамазгавых нерваў. 25 ліпеня яго даставілі з Рэспубліканскай турэмнай лякарні на вуліцы Валадарскага ў 5-ю лякарню, дзе зрабілі аперацыю.

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках