16 лiстапада 2024, Субота, 18:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Познер параўнаў Лукашэнку са Сталіным (Відэа)

62

Расейскі тэлевядоўца распавёў аб пачуццях, якія ўзніклі ў яго падчас першага візіту ў Беларусь у канцы 1990-х.

Сваімі ўспамінамі Познер падзяліўся падчас прэзентацыі кнігі «Развітанне з ілюзіямі», якая выйшла 20 гадоў таму ў ЗША і толькі зараз перакладзеная на расейскую мову, піша «Салідарнасць».

Барыс Беразоўскі арганізаваў паездку для расейскіх журналістаў у канцы 1990-х, а прымаў гасцей з суседняй краіны кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Уладзімір Познер паехаў у Беларусь і быў здзіўлены, што тэлевізійнікі не маглі сказаць некаторых рэчаў гучна.

- Я выступаў на тэлебачанні, і да мяне падыходзілі тэлевізійныя людзі і шапталі мне на вуха нейкія рэчы. Я кажу: «Аб чым вы шэпчаце?» А яны кажуць: «Мы не можам казаць гучна, вы разумееце, што тут гэта...» Я даволі хутка адчуў, што вярнуўся ў Савецкі Саюз. Проста вярнуўся ў самы сапраўдны Савецкі Саюз, заўважыў Познер.

Пазней была вячэра ў рэзідэнцыі Лукашэнкі, падчас якой Беразоўскі папрасіў, каб кожны журналіст сказаў некалькі словаў.

- Я думаю, што ж я скажу-та? Я ўстаў і сказаў наступнае: «Аляксандр Рыгоравіч, ведаеце, мяне маці вучыла, што калі ты ламаеш чыйсьці хлеб, то ты павінен яму сказаць альбо штосьці добрае, альбо нічога. Я вам нічога не скажу». І сеў. З гэтага пачаліся нашыя адносіны, - усміхнуўся расейскі тэлежурналіст.

Па ягоных словах, Лукашэнка з таго часу журналіста моцна не любіць, і некалькі разоў казаў пра тое, што Познер атрымліваў хабар за тое, што дрэнна пра яго выказваецца.

Падзеі, якія адбываюцца ў Беларусі, выклікаюць у журналіста глыбокае шкадаванне. Тэлевядоўца выказаў меркаванне, што насельніцтва можа і «падтрымлівае» Лукашэнку, бо і «большасць насельніцтва Савецкага Саюза «падтрымлівала» самага крывавага дыктатара ў гісторыі, а менавіта, Сталіна».

- Так што гэта ні пра што для мяне не кажа. Маё стаўленне абсалютна адмоўнае, - даў сваю ацэнку Уладзімір Познер.

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках