15 лiстапада 2024, Пятніца, 16:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Статкевіча выводзяць на шпацыр пад канвоем з сабакамі

18
Статкевіча выводзяць на шпацыр пад канвоем з сабакамі

Палітвязень кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч з магілёўскай турмы піша, што трымаюць яго там як асабліва небяспечнага крымінальніка.

На шпацыр раз на дзень яго выводзяць ў суправаджэнні ахоўнікаў з сабакамі. Пра гэта распавяла жонка палітыка Марына Адамовіч, якая атрымала ад яго ліст, датаваны яшчэ 2 лютага, перадае «Радыё Свабода».

«Так што магілёўская паштовая чарапаха працуе не на шмат хутчэй, чым шклоўская. Мікалай піша трохі аб умовах утрымання, рэжым тут нагадвае СІЗА, але больш абмежаванняў. Удзень нельга ляжаць на ложках, больш пільны канвой, напрыклад, на шпацыр хадзіў адзін, сусед з-за марозу не пайшоў, спераду канваір з ратвейлерам, ззаду з аўчаркай. Ну, і далей ён як заўсёды жартуе: «Мяне не напружвае, таму што ты ведаеш, як я люблю сабак», - распавядае жонка палітвязня.

Па словах Марыны Адамовіч, да больш прыемных навінаў можна аднесці тое, што Мікалай Статкевіч прайшоў медыцынскі агляд. Ён шмат чытае, бо ў турме нядрэнная бібліятэка, пачаў пісаць шмат лістоў.

Мікалай Статкевіч асуджаны да 6 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму па артыкуле аб масавых беспарадках. Аднак у сярэдзіне студзеня па рашэнні суду ён быў пераведзены са Шклоўскай калоніі ў магілёўскую турму, дзе рэжым утрымання нашмат больш жорсткі.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках