16 лiстапада 2024, Субота, 21:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У сакавіку зноў падаражэе бензін

38
У сакавіку зноў падаражэе бензін

У Беларусі рознічныя кошты на аўтамабільнае паліва могуць павысіцца ў сакавіку гэтага года.

Канцэрн «Белнафтахім» лічыць неабходным падняць рознічныя кошты на нафтапрадукты з сакавіка на 5% і ўнёс адпаведную прапанову ва ўрад Беларусі, перадае «Тэлеграф».

Канцэрн увязвае гэтую неабходнасць з ростам сусветных коштаў на нафту з пачатку 2012 года. Хоць у гэтым годзе беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы могуць закупляць расейскую нафту на больш выгадных умовах у сувязі са зніжэннем прэміі да яе кошту ў чатыры разы, усё ж «кошт нафты прывязаны да сусветных рынкаў і расце, што негатыўна адбіваецца на фінансавым становішчы беларускіх НПЗ», адзначыла крыніца ў органах дзяржкіравання.

Нагадаем, беларускія ўлады да канца лютага не планавалі павялічваць рознічныя кошты на нафтапрадукты, лічачы здавальняючай сітуацыю ў студзені-лютым у нафтаперапрацоўцы.

У цяперашні час у Беларусі 1 літр бензіну Нармаль-80 каштуе каля 0,67 даляра (па курсе Нацбанка), АІ-92 - 0,71 даляра, АІ-95 Еўра - 0,76 даляра, дызельнае паліва - 0,78 даляра, газ - 0,46 даляра.

Апошняе павышэнне коштаў нафтапрадуктаў ў Беларусі адбылося 3 снежня мінулага года - у сярэднім на 10%.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках