14 лiстапада 2024, Чацвер, 19:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Латвіі: Магчымыя эканамічныя санкцыі супраць Беларусі

55
МЗС Латвіі: Магчымыя эканамічныя санкцыі супраць Беларусі

Еўрапейскі Звяз можа ўвесці эканамічны санкцыі супраць Беларусі.

Латвійскім прадпрымальнікам варта ўлічваць такую магчымасць, заявіў Латвійскаму радыё дзяржсакратар Міністэрства замежных спраў Андрыс Тэйкманіс.

Па словах дыпламата, адпаведнае рашэнне ЕЗ можа прыняць на працягу месяца. «Гэта насамрэч магчыма. На гэты раз усё сур'ёзна», - прызнаў ён.

Па словах Тэйкманіса, Латвія не падтрымлівае эканамічныя санкцыі супраць сваіх суседзяў, паколькі яны могуць пагоршыць умовы жыцця звычайных грамадзянаў Беларусі. Аднак многія іншыя краіны ЕЗ падтрымліваюць узмацненне жорсткасці палітыкі ў дачыненні да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

«Мы не падтрымлівалі санкцыі, і ў гэтым плане нашая пазіцыя не змянілася. У любым выпадку, калі будзе прынятае рашэнне аб санкцыях, мы зробім усё магчымае, каб нашыя прадпрымальнікі пацярпелі як мага менш. Але, думаю, Латвія не ў стане проста блакаваць ўвядзенне санкцый», - адзначыў ён.

У сувязі з гэтым МЗС плануе правесці кансультацыі з мясцовымі бізнесмэнамі, каб абмеркаваць сітуацыю, якая склалася. Сярод магчымых санкцый - забарона на зносіны з беларускімі прадпрымальнікамі, якім забаронены ўезд у ЕЗ, і якія з'яўляюцца актыўнымі прыхільнікамі рэжыму.

Тэйкманіс дадаў, што Беларусь можа пазбегнуць санкцый, калі вызваліць палітычных зняволеных. «Няўжо кожны з гэтых зняволеных варты мільённых страт для беларускай эканомікі? Беларусы самі павінныя пра гэта падумаць», - сказаў ён.

Як паведамлялася, Беларусь у аўторак адклікала свайго сталага прадстаўніка пры Еўразвязе і свайго амбасадара ў Польшчы ў Менск для кансультацый. Беларусь таксама забароніць уезд на сваю тэрыторыю асобам з краін ЕЗ, якія спрыялі ўвядзенню санкцый супраць краіны.

Такое рашэнне было прынятае пасля таго, як у аўторак Рада ЕЗ прыняла пастанову аб узмацненні абмежавальных мер Еўразвяза ў дачыненні да прадстаўнікоў беларускіх уладаў.

У камюніке прэс-службы Рады ЕЗ, распаўсюджанай у Брусэлі, адзначаецца, што гэтае рашэнне прынятае ў сувязі з працягам пагаршэння прававой сітуацыі ў Беларусі. Рада ЕЗ дадала да спісу асоб, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕЗ і чые банкаўскія авуары ў Еўропе «замарожваюцца», яшчэ 21 прадстаўніка уладаў, якіх Еўразвяз лічыць адказнымі за дзеянні супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі ў Беларусі.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках