16 лiстапада 2024, Субота, 8:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Газпрам» падаў у суд на Літву

29
«Газпрам» падаў у суд на Літву

Расейскі газавы канцэрн «Газпрам» падаў у міжнародны арбітражны суд пазоў да ўрада Літвы.

Аб гэтым паведамляе РІА Новости са спасылкай на прэс-службу кампаніі. У «Газпраме» растлумачылі, што пазоў быў пададзены для абароны інвестыцый канцэрна.

Заяву аб звароце ў арбітраж прадстаўнік «Газпрама» зрабіў на паседжанні праўлення мясцовай кампаніі Lietuvos Dujos. На паседжанні праходзіла галасаванне па пытанні аб падзеле бізнесу Lietuvos Dujos у адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства Літвы аб газе.

Аб падзеле Lietuvos dujos «Газпром» і літоўскія ўлады спрачаюцца з мінулага года. У Літве хочуць правесці падзел, каб кампанія адпавядала нарматывам, прапісаным у трэцім энергапакеце ЕЗ (паводле якіх газаздабыўныя кампаніі не могуць валодаць газаразмеркавальнымі сеткамі). У расейскім канцэрне, у сваю чаргу, выступаюць як супраць падзелу Lietuvos dujos, так і супраць усяго трэцяга энергапакета.

«Газпраму» у Lietuvos Dujos належыць каля 37 адсоткаў акцый, ураду Літвы - 17,7 адсотка.

29 лютага літоўскія ўлады вырашылі абавязаць мясцовых спажыўцоў газу закупляць не менш як 25 адсоткаў ад гадавога аб'ёму спажыванага паліва праз тэрмінал звадкаванага прыроднага газу (СПГ), які будуецца зараз у Клайпедзе. У гэтым выпадку «Газпрам», які зараз з'яўляецца адзіным пастаўшчыком газу ў Літву, можа страціць сваю манаполію.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках