15 лiстапада 2024, Пятніца, 1:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Беляцкий: «Переживаю за тех, кто находится по ту сторону стены»

4
Алесь Беляцкий: «Переживаю за тех, кто находится по ту сторону стены»

Уже более семи месяцев руководитель правозащитного центра «Вясна» находится за решеткой.

Родные, коллеги, знакомые и незнакомые люди поддерживают политзаключенного письмами и открытками. Только к Новому году и Рождеству правозащитник получил около 500 поздравлений!

- Не знаю, кем меня на свободе считают, - шутит по этому поводу Алесь Беляцкий, переписываясь с родными.

С согласия правозащитницы Татьяны Ревяко «Салідарнасць» публикует некоторые письма Беляцкого к ней.

Читаешь их и возникает ощущение, что пишет их человек не из тюрьмы, а из санатория. Бережет Алесь Беляцкий своих близких. Он пишет, что отсыпается, читает Блока и Бобкова. Алесь не жалуется на здоровье и просит не жалеть его: «Я и сам кого хочешь пожалею...».

Татьяна вспоминает, как передавали Беляцкому в СИЗО фотографии.

- Мы фотографировали осень, золотую листву, чтобы показать ему красоту природы, которую он не видит. Съездили также к нему на дачу в Раков. А там у него кошка Кася и собака Волк. Их тоже сфотографировали. Алесю можно было взять только две фотографии. Он выбрал те, где были кошка и собака ... Наверное, животные думают: «Что же мы такого сделали, что он нас оставил?».

16 лютага 2011 (апошні дзень у Жодзінскім СІЗА)

Добры дзень, дарагая Таццяна!

Сёння ноччу прысніў я сон. …Як быццам бы мы сядзім у нейкай зямлянцы і размаўляем пра нашыя справы. А потым я вылез з гэтай зямлянкі і ўзляцеў. Лётаў над высокімі хвоямі, пасля апусціўся і сказаў: «Вось, бачыце, які я унікальны. Магу тое, што ніхто не можа, – лётаць».

І што ты думаеш? Зранку прыйшлі і сказалі: «Збірайся! Паляціш на этап». Склаў я ўсе свае рэчы: дзве торбы цяжкія атрымаліся. Неяк пацягнуў. Справы ў мяне пакуль нармальныя. Як толькі прыеду на новае месца — напішу. Маразы я тут, даецца, перачакаў. Ну, а вясной любому будзе весялей. Чуе маё сэрца, што ў бліжэйшы месяц некага з страдальцаў адпусцяць. Але ці буду я ў гэтым спісе – не ведаю. Я спакойны. Як будзе, так і будзе. Чытаю Блока. У яго ёсць вось такія страшылкі…

…Спадзяюся, што сёлета я яшчэ дзе-небудзь пазагараю па-за плотам. Вось і ўсе мае навіны. Трымайцеся там. Будзьце асцярожнымі.

6 лютага 2012 года

Добры дзень, дарагая Таццяна!

Дзякуй за твой ліст, напісаны на колішнім музейным бланку. («Напісала Алесю на дваццацігадовай даўніны бланку з Пагоняй, — тлумачыць Таццяна Рэвяка. — Папрасіла, каб дарагая цэнзура прапусціла. Дзякуй ёй за гэта»).

Сапраўды класная памятка мінулых дзён. Во час быў — што хацелі, то рабілі, і ніхто не перашкаджаў.

…А тое, што ты не пішаш успаміны — гэта паказальнік таго, што ты не любіш сябе. У грамадска-культурным жыцці, як у навасным. Тое, што не зафіксавана на паперы, лічы, што яго і не было. Вось да якой высновы я прыйшоў, аналізуючы плынь жыцця. Спадзяюся, што хоць «вясноўскае» эсэ ты зрабіла.

…Мае торбы запакаваныя ўжо пад шконкай стаяць, але ніхто нікуды не спяшаецца. Яшчэ і рашэнне судовае не прыходзіла. Значыць, яшчэ некалькі дзён тут пабуду. Я не супраць, бо на двары такія маразы стаяць, што пра этап і думаць не хочацца. Тым не менш, праз колькі дзён паеду, а куды – Бог яго ведае. Пачытаў Ірыну прэсуху (маецца на ўвазе прэс-канферэнцыя Ірыны Халіп – прым. Рэд.), дык, шчыра кажучы, не надта туды і хочацца. Але зноў жа, як будзе — так і будзе.

Што тычыцца любімага верша Багдановіча, то ў мяне іх некалькі. На ўсе выпадкі жыцця. Я хацеў тут крышку пра Багдановіча напісаць, як у музэі працаваў, але паленаваўся. Зараз сябе дакараю. Вот далі б мне хімію хатнюю замест гэтай шконкі, тады б дакладна дома сядзеў і напісаў бы. Але ведаеш, я сябе лаўлю на тым, што разумею яго ўсё менш і менш. Узроставы бар’ер сказваецца. Я ўжо два разы па столькі ж пражыў. Але ўсяго не ахопіш. Як мне напісала адна маладая прыгожая жанчына, усё, што з вамі адбываецца, гэта недарма, гэта ўжо ўсё было спланавана звыш. Што ж, я з ёй пагаджуся.

Маё здароўе зараз нармальнае. Сапраўды, быў прастыў з-за недахопу свежага паветра. Прастуда зацягнулася, але зараз прайшла. Пра спіну я стараюся не думаць, бо яе заклініць – будзе катастрофа. Ты ж не ведаеш, з якога боку можа дзюбнуць. Усё-такі ўжо не трыццаць. Адзінае, што лекаў у мяне кілаграмы. На ўсе выпадкі жыцця. Я адціскаюся, прысядаю, стараюся троху рухацца. Шкада вось, бегаць няма дзе…

Ты там беражыся, будзь пільнай, абы дзе і абы з кім не цягайся. Бо часы ведаеш якія зараз. Сюды мне ўжо не варта пісаць, а на новае месца спачатку дашлі паштоўку. Паглядзіш, як сувязь будзе функцыянаваць. Усім прывітанне. Абдымаю. Алесь.

21 снежня

Дарагая Таццяна, віншую цябе з Калядамі і Новым годам. Жадаю асабістага шчасця і вясёлага неспакою, грошай паболей, здароўя поўнай меркаю. Выпіце за мяне гэтым разам, а я за вас гарбаткі шахну. Як кінуў вымушана піць – дык мазгі неяк лепей працаваць сталі : ).

У мяне ўсё нармальна. Вось жа я і адаспаўся за ўсе ранейшыя гады, але затое вяду зараз бурлівую мыслярскую дзейнасць. Шмат думаю, мазгі развіваю. Абавязкова адпачніце. Усім сілы ў 2012 спатрэбяцца. Спадзяюся, што ён будзе спакайнейшым і будзе болей у ім прыемных сюрпрызаў.

Да сустрэчы.

Алесь

28 лістапада

Добры дзень, Таццяна!

Пасля суду спаў два дні, бо ўвесь гэты месяц быў напружаны, і інтрыга захоўвалася да апошняга дня. Я ўвесь гэты час адчуваў падтрымку, літаральна кожны дзень і кожную гадзіну. Зразумела, што судзілі па «беспределу». І прысуд мусіў быць такім жа самым. Прыемна было бачыць сябе на плакаце падчас зачытання прысуду ў тваіх руках. І вось як ён сказаў колькі, не паверыш, нічога не зварухнулася ў маёй душы. Ні роспачы, ні расчаравання я не адчуў…

І зараз настрой спакойны і дзелавіты. Зноўку бяруся за ангельскую.

Прысуд мне прынеслі ў пятніцу, што надзвычай хутка. Людзі чакаюць тут тыднямі і месяцамі. Гэта значыць, што доўга марынаваць тут не збіраюцца. Будуць, мабыць, гэткім жа хуткім чынам разглядаць касацыйную скаргу і адпраўляць у калонію.

Сёння Наталля была на спатканні, і я замовіў усе неабходныя рэчы, так што, падсумоўваючы, вялікі вам усім дзякуй за падтрымку. Думаю, што гэтыя месяцы былі проста найвышэйшым пілатажам усіх нас. Урэшце ўсе ў Беларусі даведаліся, што такое «Вясна». Я вельмі задаволены. Як слонJ. Зараз я спакойны, чаго і вам усім жадаю. Час эмоцый патроху праходзіць. Таму жывем і працуем далей. Перадавай усім знаёмым прывітанне і мае паклоны. Самае непрыемнае, здаецца, засталося ззаду. Не трэба плакаць і перажываць. Я тут імкнуся меней думаць пра непрыемнае і стараюся болей жартаваць. Самае галоўнае, што ўсе мы жывыя, і ўсё астатняе перажывем. Да сустрэчы!

16 лістапада 2011

Прывітанне, Таццяна!

Быў рады бачыць цябе і ўсіх знаёмых, але ты з Пятровічам паглядалі на мяне так ужо жаласліва. І дарэмна. У мяне ўсё нармальна. І лепшым я не стаў, як быў. Таму шкадаваць мяне няма падставаў. Я і сам каго хочаш пашкадую. Трохі я выбіўся са сваіх звычайных справаў да суда. Падрыхтоўка заняла ўвесь час. І не хацеў асабліва перанапружвацца. Да канца месяца вызначаць мне пакаранне. За мяне можаш быць спакойная. Я значна болей перажываю за тых, хто па той бок сцяны. А я зараз там, дзе акурат і мусіць знаходзіцца праваабаронца ў такой паганай сітуацыі. Перадавай прывітанне ўсім сябрам. Да сустрэчы. Моцна абдымаю. Алесь

Алесь Бяляцкі піша лісты на прыгожай паперы з кветкамі

23 кастрычніка

Прывітанне, дарагая Таццяна! У мяне ўсё нармальна. Працягваю паціху рыхтавацца да суду. Цікава, што мяне ў першы раз судзілі за арганізацыю Дзядоў у Першамайскім судзе ў кастрычніку 1988-га. Па адміністрацыйным пратаколе далі 200 рублёў штрафу. Па ўсім відаць, што зараз, праз 23 гады, мне так лёгка не аддзелацца.

Я гатовы да калоніі і да хіміі. Што дадуць – то і будзе маім. Мне таксама здаецца, што я ў камандзіроўцы. Па вялікім рахунку гэта недалёка ад ісціны. Галоўнае, каб здароўе не падвяло. З ім у мяне пакуль усё нармальна. Сумленне чыстае, таму сплю добра. Адсыпаюся тут. Увогуле адчуванне такое, што саскочыў з машыны, на якой глядзеў на жыццё праз шкло і пайшоў зараз па дарозе жыцця пешшу. Павольна, але затое ўсё заўважаеш і цэніш. Як напісаў Ігар Бабкоў, якога зараз чытаў у «Дзеяслове», чалавек чамусьці пачынае адчуваць сябе чалавекам, толькі калі ён крыху выпадае са свету. Паездкі мяне настолькі стамілі за апошні час, што яшчэ дасюль адыйсці не магу. Суд выглядае, што будзе адкрытым. Што там будзе – ці суд, ці цырк – пабачым. Я тут як за шклом. Усе жыццёвыя буры зараз мяне абыходзяць бокам. Але, як пісаў Караткевіч, уся Беларусь – вялікая клетка. Так што я сапраўды адчуваю вашую прысутнасць недзе побач. Перадавай прывітанне сябрам усім. Да сустрэчы. Алесь.

P.S. Пока готовилась эта подборка, Татьяна Ревяко получила первое письмо от Алеся Беляцкого из бобруйской тюрьмы. По иронии судьбы она находится на улице Сикорского. Татьяна признается, что плакала, когда прочитала: «Получил униформу. Постригли, без усов, выгляжу как заправский зек».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках