28 снежня 2024, Субота, 20:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арганізатары Дня Волі атрымалі першыя адмовы

11
Арганізатары Дня Волі атрымалі першыя адмовы

Адказу з Менгарвыканкама на заяву арганізатараў аб дазволе на шэсце і мітынг у Дзень Волі да гэтага часу няма.

Як паведаміў «Еўрарадыё» адзін з ініцыятараў, Віктар Івашкевіч, адказ на заяву, якую яны падалі 23 лютага, ад чыноўнікаў павінен прыйсці не пазней за 20 сакавіка - за пяць дзён да мерапрыемства.

У той жа час старшыня аргкамітэта па святкаванні Дня Волі Уладзімір Колас паведаміў, што яны атрымалі адмовы ў прадастаўленні памяшкання для правядзення 25 сакавіка круглага стала «Роля БНР у працэсе станаўлення беларускай дзяржаўнасці». На яго, дарэчы, планавалася запрасіць чыноўнікаў з розных міністэрстваў, навукоўцаў, палітолагаў і журналістаў розных СМІ.

«Тыя, у каго ёсць канферэнц-залы, гэта, перш за ўсё, гатэль «Вікторыя» і гатэль «Краўн Плаза», калі яны даведаюцца мэту канферэнцыі - адмаўляюць, хоць залы ў іх паводле папярэдніх перамоваў былі вольныя», - сказаў Уладзімір Колас.

А не маючы канкрэтнага адрасу правядзення круглага стала, арганізатары не могуць дасылаць запрашэнні да ўдзелу ў ім чыноўнікам і навукоўцам. У сувязі з адмовамі было прынятае рашэнне правесці круглы стол у памяшканні офіса Партыі БНФ. Што, адпаведна, скарачае кола ягоных ўдзельнікаў. Чыноўнікі, на думку старшыні аргкамітэта, прыйсці ў гэты памяшканне насамрэч адмовяцца.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках