26 снежня 2024, Чацвер, 21:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камісія разгледзела прашэнні аб «памілаванні» Саннікава і Бандарэнкі

42
Камісія разгледзела прашэнні аб «памілаванні» Саннікава і Бандарэнкі

Рашэнне аб вызваленні палітвязняў павінен прыняць Лукашэнка асабіста.

Камісія па памілаванні на днях збіралася на сваё чарговае паседжанне. Сярод іншых сябраў камісіі разгледзелі прашэнні аб памілаванні асуджанага да смерці Уладзіслава Кавалёва, а таксама кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава і Зміцера Бандарэнкі.

Пра гэта «Еўрарадыё» паведаміў старшыня камісіі Мікалай Самасейка. Вось толькі аб тым, якое рашэнне прынятае камісіяй, ён казаць адмовіўся.

«Адносна паседжання камісіі па памілаванні я ніякіх каментароў даваць не буду. Ні па Саннікаве, ні па тэрарыстах, ні па іншых значных ці малаважных справах. Усё з'явіцца ў прэсе - гэта кампетэнцыя Лукашэнкі», - сказаў Самасейка.

Калі стане вядомае ягонае рашэнне, невядома.

Нагадаем, 30 лістапада 2011 года Вярхоўны суд прысудзіў Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава да смяротнага пакарання нібыта за тэракт у сталічным метро. Кавалёў напісаў прашэнне аб памілаванні яшчэ ў пачатку снежня 2011 года. У выніку катаванняў і пагроз палітвязень Андрэй Саннікаў напісаў прашэнне аб памілаванні 20 лістападзе мінулага года. А яшчэ адзін палітвязень Зміцер Бандарэнка быў вымушаны напісаць прашэнне 1 лютага.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках