27 снежня 2024, Пятніца, 0:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ермакова: Дэнамінацыю правядзем...

93
Ермакова: Дэнамінацыю правядзем...

Старшыня Нацбанка Надзея Ермакова чакае, калі грошы не будуць змяшчацца ў кашалькі.

У сераду 14 сакавіка старшыня Нацбанка Надзея Ермакова адказвала на пытанні чытачоў газеты «Рэспубліка». «Еўрарадыё» датэлефанавалася і задало свае пытанні.

Па-першае, мы пацікавіліся ў Надзеі Андрэеўны, які сэнс у столькіх нулях і ці будзе праводзіцца дэнамінацыя. Старшыня Нацбанк нечакана адказала, што пакуль «нулі» змяшчаюцца ў кашалькі, патрэбы ў дэнамінацыі няма.

«Не выключана, што калі-небудзь дэнамінацыя будзе, калі ў нас моцна вырастуць прыбыткі, і ў нашых кашальках гэтыя купюры ўжо не будуць змяшчацца. Сёння пакуль і ў балансе, і ў калькулятарах, і ў кашальках ўсе нулі яшчэ змяшчаюцца», - сказала кіраўніца Нацбанка.

Перш чым праводзіць дэнамінацыю, трэба цалкам аднавіць эканоміку, працягвае Надзея Ермакова.

«Пры той дэвальвацыі, якая ў нас была ў мінулым годзе, сёння пакуль аб дэнамінацыі казаць нельга. Трэба аднавіць цалкам эканоміку, грашова-крэдытную сістэму ўсю прывесці ў парадак, каб у нас і адсоткавыя стаўкі былі нармальныя, хоць бы ніжэй за 10%, тады можна будзе казаць аб дэнамінацыі! Любая дэнамінацыя ўсё роўна прыводзіць да росту інфляцыі. Таму што кошты ў прынцыпе акругляюцца, але на рынку, калі памятаеце апошнюю дэнамінацыю, таннейшым нічога не стала. Засталіся з тымі ж нулямі».

Журналісты пацікавіліся, калі Нацбанк нарэшце пачне выпускаць манеты. Не памятныя, як сёння, а тыя, якімі можна разлічвацца ў крамах. Надзея Ермакова сказала: «Не пры мне».

«Маё меркаванне - такой неабходнасці няма. Уявіце, колькі гэта трэба металу. Трэба будзе купіць зноўку падліковыя машынкі, а купіць іх трэба будзе за валюту, таму што яны ў нас у краіне зараз не вырабляюцца. Потым патрэбныя дадатковыя касіры, каб фарміраваць гэтыя мяшкі. Гэта проста дадатковыя выдаткі. Гэта будзе нашмат даражэй, чым выпусціць папяровую купюру. Я не прыхільніца, ва ўсялякім выпадку. Магчыма, калі я сыйду, іншы старшыня будзе прыхільнікам».

Пра тое, колькі каштуе вырабіць адну 200-тысячную купюру, старшыня Нацбанка паабяцала даведацца і паведаміць пазней.

Напісаць каментар 93

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках