28 снежня 2024, Субота, 20:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Менска стварылі «звалку гісторыі» (Фота)

18

14 сакавіка ў Менску каля будынка Белдзяржфілармоніі актывісты «Zмены» - моладзевага крыла кампаніі «Гавары праўду», правялі чарговы палітычны флэш-моб - «На звалцы гісторыі».

Акцыя адбылася, нягледзячы на ўзмацненне рэпрэсій супраць моладзевых лідараў - Паўла Вінаградава (асуджаны яшчэ на 7 сутак адміністрацыйнага арышту, у сапраўдны момант знаходзіцца за кратамі) і Аляксандра Арцыбашава, які правёў у турме 17 сутак, паведамляе прэс-служба «Гавары праўду!».

Па паведамленні «Zмены», сэнс акцыі ў тым, што рана ці позна ўлада ўсё роўна змяняецца, як бы ні чапляліся за яе асобныя людзі: «Вось ужо 18 гадоў ўлада ў Беларусі засяроджаная ў руках аднаго чалавека. Па ягоным шляху, мяркуючы па выніках нядаўніх прэзідэнцкіх выбараў, ідзе і Расея. Але рана ці позна ўсіх такіх «доўгаіграючых прэзідэнтаў» народ выкідвае на звалку гісторыі, як мы выкідваем ў смеццевы бак драны дзіравы абутак».

Валёнкі з кіраўнікамі прастаялі каля паловы гадзіны. Потым стары абутак і партрэты былі прыбраныя супрацоўнікамі міліцыі. Пакуль затрыманняў няма.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках