15 лiстапада 2024, Пятніца, 1:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронцы патрабуюць тлумачэнняў у сувязі з забаронамі на выезд

1
Праваабаронцы патрабуюць тлумачэнняў у сувязі з забаронамі на выезд

Міжнародная назіральная місія (МНМ) патрабуе ад уладаў «у тэрміновым парадку растлумачыць бягучую сітуацыю са «спісамі невыязных».

«...Паведаміць ўсім грамадзянам, выезд якіх за межы Беларусі часова абмежаваны, правесці праверку па кожным выпадку і выключыць з дадзеных спісаў ўсіх грамадзянаў, унесеных у іх на незаконных падставах або памылкова, даць магчымасць абскарджання па кожным факце абмежавання свабоды перамяшчэння», - гаворыцца ў распаўсюджанай заяве МНМ.

Праваабаронцы таксама патрабуюць вярнуць сітуацыю ў прававое поле і «гарантаваць у далейшым захаванне права на свабоду перамяшчэння, у прыватнасці, свабоду выезду за межы краіны і вяртання ў яе, для ўсіх сваіх грамадзянаў, у тым ліку грамадзянскіх актывістаў, праваабаронцаў, журналістаў і апазіцыйных палітыкаў».

Назіральная місія таксама заклікала краіны АБСЕ і міжурадавыя арганізацыі «надаць асаблівую ўвагу сітуацыі, якая склалася ў Беларусі, з невыкананнем міжнародных норм і стандартаў у сферы чалавечага вымярэння і прыняць эфектыўныя і дзейсныя меры для ліквідацыі ў самыя кароткія тэрміны парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках