27 снежня 2024, Пятніца, 12:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

39-гадовага Андрэя Бандарэнку прызываюць у войска

42
39-гадовага Андрэя Бандарэнку прызываюць у войска

Сталі вядомыя прычыны, па якіх Андрэю Бандарэнку абмежавалі права на выезд за межы краіны.

Як паведамілі дырэктару «Платформы» у падпаддзяленні па грамадзянстве і міграцыі Кастрычніцкага РУУС, адмова звязаная з... : «Ухіленнем ад яўкі на мерапрыемствы па прызыву на вайсковую службу, службу ў рэзерве, 5.03.2012».

У ваенкамаце ІАУ «Платформа» патлумачылі даволі красамоўна:

- Гэта трызненне нейкае, такога не можа быць! Мы з такім сутыкаемся ўпершыню, глупства нейкае...

Як паведаміў Андрэй Бандарэнка, ніякіх позваў альбо апавяшчэнняў ён не атрымліваў і чуе пра гэта ўпершыню.

«Калі супрацоўнікі ваенкаматаў называюць рашэнне КДБ і Адміністрацыі трызненнем і глупствам, гэта паказчык узроўню развіцця гэтых структур, гэта поўная дэградацыя. Але я б з задавальненнем з'ездзіў на месяц-другі на службу, заадно праінспектаваў бы ўмовы, у якіх жывуць абаронцы айчыны, у тым ліку і афіцэры. Так што няхай шлюць позву і чакаюць мяне ў войска. Толькі прашу не забывацца, што пасля майго этапу з ВК-2, адміністрацыя святкавала мой ад'езд некалькі дзён. Думаю, што пасля майго дэмбеля ваенная частка сап'ецца», - сказаў Бандарэнка.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках