15 лiстапада 2024, Пятніца, 1:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Стакгольме пратэставалі супраць рэпрэсій у Беларусі (Фота)

2

У шведскай сталіцы прайшла акцыя салідарнасці з Беларуссю.

Яе ўдзельнікі пратэставалі супраць пагаршэння сітуацыі са свабодай слова, паведамляе «Еўрарадыё». Каля 20 чалавек сустрэліся ў цэнтры Стакгольму з кветкамі, бел-чырвона-белымі сцягамі і плакатамі «Свабоду для Беларусі!». Удзельнікі арганізавалі флэш-моб, завязваючы раты статуям і бюстам знакамітых шведаў, што сімвалізавала адсутнасць свабоды слова ў Беларусі. Ініцыятарамі акцыі салідарнасці выступілі Ісабэль Сомерфельд, заснавальніца шведскай ініцыятывы «ІнфоБеларусь», у супрацоўніцтве з Малін Фагербейр Вікстром з арганізацыі «Östgruppen - за дэмакратыю і правы чалавека».

Арганізатары таксама падкрэслілі, што Беларусь - апошняя краіна Еўропы, якая да гэтага часу прымяняе смяротнае пакаранне. Гэтае пытанне стала яшчэ больш важным пасля справы Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрый Канавалава, асуджаных за выбух у метро 11 красавіка 2010 года. «Гэтай акцыяй мы хочам сказаць беларусам, што мы ніколі не забываемся на Вас і Вашыя пакуты. Мы шчыра падтрымліваем Вашую барацьбу за свае правы і дэмакратычную Беларусь», - сказала Ісабэль Сомерфельд.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках