27 снежня 2024, Пятніца, 13:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцыя салідарнасці з Каваленкам у цэнтры Віцебска (Фота)

17
Акцыя салідарнасці з Каваленкам у цэнтры Віцебска (Фота)

Актывістка «Еўрапейскай Беларусі» Алена Семенчукова выйшла з плакатам «Свабоду Сяргею Каваленку!» на вуліцу Леніна ў Віцебску.

У цэнтры горада, на вачах у дзесяткаў мінакоў, ёй атрымалася прастаяць 25 хвілін, паведамляе прэс-служба «Еўрапейскай Беларусі».

Алену Семенчукову адвезлі ў Чыгуначнае РАУС.

Нагадаем, Сяргей Каваленка пачаў галадоўку яшчэ 19 снежня 2011 года. Праз 30 дзён пад ціскам адміністрацыі Віцебскага СІЗА ён яе спыніў і аднавіў 8 лютага.

Каваленка асуджаны за ўхіленне ад пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі на 2 гады і 1 месяц. А да абмежавання волі ён прысуджаны за тое, што вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на навагодняй ёлцы ў Віцебску ўзімку 2010 года.

Зараз палітвязень ужо важыць 51 кілаграм пры росце 1 метр 82 сантыметры.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках