15 лiстапада 2024, Пятніца, 20:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Любоў Кавалёва: Спачуванні Лукашэнкі - гэта цынізм

81
Любоў Кавалёва: Спачуванні Лукашэнкі - гэта цынізм

Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю расейскай тэлекампаніі Russia Today заявіў, што больш за ўсё спачувае бацькам расстраляных па справе аб тэрактах.

Але дапамагчы ім не можа. Самае складанае для яго - гэта падпісаць адпаведны ўказ аб непамілаванні. Аляксандр Лукашэнка дадаў, што за час свайго кіраўніцтва краінай памілаваў толькі аднаго чалавека. Маці Уладзіслава Кавалёва, аднаго з расстраляных, назвала выказванне Лукашэнкі цынізмам. Па словах Любові Кавалёвай, ёй не патрэбныя гэтыя словы, перадае «Радыё Рацыя».

Але яна будзе звяртацца да Лукашэнкі, каб аддаў ёй цела сына:

- Калі Лукашэнка падпісваў указ забіць майго сына, ён выдатна ведаў, што мой сын не вінаваты і чуць з ягоных вуснаў словы спачування - гэта блюзнерства. Адзінае, пра што я яго прашу, няхай аддасць мне сына. Ягоныя спачуванні не патрэбныя.

Любоў Кавалёва кажа, што суд нельга назваць празрыстым і справядлівым. «Працэс праходзіў па сцэнары. Віна Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва не была даказаная. Шматлікія экспертызы пацвярджалі іхнюю недатычнасць да выбухаў. Але гэта не было ўлічана», - лічыць Любоў Кавалёва.

Напісаць каментар 81

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках