16 лiстапада 2024, Субота, 4:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спецдакладчык ПАРЕ: Рукі Лукашэнкі звязаныя

19
Спецдакладчык ПАРЕ: Рукі Лукашэнкі звязаныя

Андрэс Херкель перасцерагае Еўропу ад змякчэння пазіцыі ў дачыненьні да Менску.

Эстонскі парламентарый і дакладчык ПАРЕ па Беларусі ўпэўнены што ЕЗ павінен ужываць больш жорсткія санкцыі ў дачыненні да Менску, паведамляе ERR (пераклад - charter97.org).

«Рукі Лукашэнкі звязаныя, - сказаў Андрэс Херкель, - праблемы з эканомікай абмяжоўваюць магчымасці захавання кантролю над краінай».

«Калі ён хоча атрымаць крэдыт ад Захаду, яму прыйдзецца вызваліць палітвязняў і пачаць дыялог з Еўропай. Гэта будзе азначаць страту палітычнай улады, паколькі ён не зможа захаваць яе нават у некалькі больш дэмакратычным асяроддзі. І крок у бок Захаду можа быць разгледжаны Масквой як здрада і пацягнуць за сабой карныя меры з боку Крамля. Атрыманне расейскага крэдыту магчымае, але гэта азначае ўдзел Расеі ў прыватызацыі дзяржаўных прадпрыемстваў і можа прывесці да абмежавання эканамічнай ўлады Лукашэнкі. Алігархі, якія падтрымліваюць Лукашэнку і з-за гэтага падвяргаюцца візавым санкцыям, у такім кроку ўбачаць здраду, і іхні давер да словаў кіраўніка краіны паменшыцца.

Самай вялікай памылкай Еўропы зараз можа стаць змякчэнне пазіцыі ў дачыненні да Менска», - сказаў Херкель і адзначыў, што хуткая сустрэча міністраў замежных спраў ЕЗ будзе мець важнае значэнне ў гэтай сувязі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках