16 лiстапада 2024, Субота, 2:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кэтрын Эштан: Лукашэнка павінен вызваліць палітвязняў (Відэа)

24
Кэтрын Эштан: Лукашэнка павінен вызваліць палітвязняў (Відэа)

Кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі зноў запатрабавала вызваліць вязняў беларускага рэжыму.

Палітычныя зняволеныя ў Беларусі павінныя быць вызваленыя, заявіла ў пятніцу журналістам у Брусэлі па прыбыцці на паседжанне Рады ЕЗ па замежных справах вярхоўны прадстаўнік Еўразвяза па знешняй палітыцы Кэтрын Эштан,перадае «Інтэрфакс».

«Я адчуваю занепакоенасць тым, што адбываецца з грамадзянскай супольнасцю. Нам цалкам зразумела, што рэжым у Беларусі павінен вызваліць палітычных зняволеных», - сказала К.Эштан.

Па ейных словах, шляхам палітычнага ціску на Менск Еўразвяз дамагаецца таго, каб беларускія ўлады прызналі сілу грамадскай думкі еўрапейцаў.

Рада ЕЗ будзе абмяркоўваць сітуацыю ў Беларусі. Чакаецца пастанова па гэтым пытанні, а таксама рашэнне аб пашырэнні абмежавальных мер супраць Менска.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках